Сако́льскі паве́т () — былы павет Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Сядзіба — горад Саколка.
Гісторыя
Створаны на аснове былога Сакольскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі ўжо ў 1919 г. У 1921 г. на абшары павета знаходзілася 5 гарадоў (Саколка, Дуброва, Сухаволя, Адэльск і Новы Двор) і 12 вясковых гмінаў. У студзені 1940 г. савецкія ўлады канчаткова скасавалі Сакольскі павет як адміністрацыйную адзінку, а на яго месцы былі заснаваны Сакольскі, Крынкаўскі і Дуброўскі раёны Беластоцкай вобласці.
У цяперашні час тэрыторыі павета адносяцца да Сакольскага павета Падляскага ваяводства Польшчы. Самыя ўсходнія часткі былога Сакольскага павета ўваходзяць у склад Бераставіцкага і Гродзенскага раёнаў Гродзенскай вобласці Беларусі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Гміны Адэльск — адміністрацыйны цэнтр Бабікі Залессе — адміністрацыйны цэнтр Залессе Карыцін — адміністрацыйны цэнтр Карыцін Кузніца — адміністрацыйны цэнтр Кузніца Новы Двор — адміністрацыйны цэнтр Новы Двор Сакаляны — адміністрацыйны цэнтр Сакаляны Саколка — адміністрацыйны цэнтр Саколка Сідра — адміністрацыйны цэнтр Сідра Сухаволя — адміністрацыйны цэнтр Сухаволя Чорная Вёска — адміністрацыйны цэнтр Чорная Вёска Шудзялова — адміністрацыйны цэнтр Шудзялова Янаў — адміністрацыйны цэнтр Янаў
Мястэчкі Саколка Дуброва Сухаволя Адэльск Новы Двор
Насельніцтва Паводле звестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 90 264 жыхар, з чаго 78 889 (87,39 %) палякаў, 6 531 (7,23 %) яўрэяў, 4 522 (5 %) беларусаў, 225 (0,24 %) рускіх, 62 татараў, 14 украінцаў, 9 літоўцаў, 5 немцаў, 4 латышаў, 2 эстонцаў і 1 англічанін. 80 % (72 225) жыхароў павету былі каталікамі,, 10,4 % (9 357) праваслаўнымі, 9,3 % (8 413) юдаістамі, 0,2 % (212) мусульманамі, 31 пратэстантамі і 26 уніятамі.
Катэгорыя:Паветы Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Беластоцкае ваяводства (1919—1939)