Беласто́цкі паве́т — былы павет Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Сядзіба — горада Беласток.
Гісторыя Створаны на аснове былога Беластоцкага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі ў 1919 годзе. У 1921 г. на абшары павета знаходзілася 9 гарадоў (Беласток, Хорашч, Ганёндз, Кнышын, Старасельцы, Супрасль, Сураж, Васількаў, Заблудаў) і 9 вясковых гмінаў. 14 студзеня 1940 г. савецкія ўлады канчаткова скасавалі Беластоцкі павет як адміністрацыйную адзінку, а на яго месцы былі заснаваны Беластоцкі, Заблудаўскі і Кнышынскі раёны Беластоцкай вобласці.
У цяперашні час тэрыторыі павета адносяцца да Беластоцкага і Монькаўскага паветаў Падляскага ваяводства Польшчы.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Гміны Гміна Абрубнікі — адміністрацыйны цэнтр Абрубнікі Гміна Беласточак — адміністрацыйны цэнтр Бацечкі Гміна Гарадок — адміністрацыйны цэнтр Гарадок Гміна Ганёндз — адміністрацыйны цэнтр Ганёндз Гміна Дайліды — адміністрацыйны цэнтр Зялёная Гміна Далістова — адміністрацыйны цэнтр Ясвілы Гміна Заблудаў — адміністрацыйны цэнтр Заблудаў Гміна Завыкі — адміністрацыйны цэнтр Рынкі Гміна Крыпна — адміністрацыйны цэнтр Крыпна Гміна Міхалова — адміністрацыйны цэнтр Міхалова Гміна Трыцяннае — адміністрацыйны цэнтр Трыцяннае Гміна Чорная Вёска — адміністрацыйны цэнтр Чорная Вёска Касцельная Гміна Хорашч — адміністрацыйны цэнтр Хорашч Гміна Юхнавец — адміністрацыйны цэнтр Юхнавец Касцельны Гміна Каліноўка — адміністрацыйны цэнтр Каліноўска Касцельная
Насельніцтва Паводле звестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 186 574 жыхароў, з чаго 6 016 (3,22%) беларусаў, 129 691 (69,51%) палякаў (выніку перапісу былі фальсіфікаваны, каб выказаць магчыма вялікую колькасць палякаў), 47 084 (25,23%) яўрэяў, 2 043 (1,09%) немцаў, 1 784 (0,96%) рускіх, 56 літоўцаў, 49 украінцаў (у перапісе былі запісаны як русіны), 22 латышоў, 16 чэхаў, 5 эстонцаў, 5 французаў, 4 англічанаў, 3 сербаў, 2 румынаў, 2 амерыканцаў, па адным югаславянцы, славаку, швейцарцы, італьянцы. Для параўнання, перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. засведчыў у павеце 164 441 чал., з якіх польскую мову як родную адзначылі ўсяго 70 149 (г. зн. 33,19% ад насельніцтва павета), «расійскую» (пад якой разумелася ўласна руская, а таксама беларуская ) — 68 398 (33,1%)Гл. звесткі для Беластоцкага павета паводле рэсурсу Демоскоп Weekly., пры гэтым крыніцы не паказваюць на значны адток беларускага насельніцтва з рэгіёна або значнае збольшванне польскага. 60,28% (113 491) жыхароў павета былі каталікамі, 27,38% (51 087) іўдзеямі, 9,8% (18 925) праваслаўнымі, 1,81% (3 374) пратэстантамі, 415 уніятамі, 33 баптыстамі, 20 мусульманамі, 5 адвентыстамі, 4 стараверамі, 3 армянскімі хрысціянамі. Для 54 жыхароў павета веравызнанне было пазначана як невядомае.
Катэгорыя:Паветы Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Беластоцкае ваяводства (1919—1939)