Ван Япін (; нар. ; Яньтай, КНР) — другая жанчына-касманаўт Кітая.

Ван Япін нарадзілася ў студзені 1980 года ў горадзе Яньтай правінцыі Шаньдун, па нацыянальнасці - хань. У жніўні 1997 года паступіла на службу ў Народна-вызваленчую армію Кітая, член Камуністычнай партыі Кітая з мая 2000 года. У маі 2010 года Ван Япін афіцыйна ўвайшла ў другую групу касманаўтаў Кітая. У красавіку 2013 года прайшла адбор у склад экіпажа карабля «Шэньчжоу-10».

Першы палёт Ван Япін здзейсніла ў складзе экіпажа »Шэньчжоў-10». Палёт пачаўся 11 чэрвеня 2013 года. 13 чэрвеня 2013 года экіпаж «Шэньчжоу-10» паспяхова сутыкаваўся з арбітальным модулем «Цяньгун-1». 25 чэрвеня 2013 года касмічны карабель «Шэньчжоу-10» адстыкаваўся ад арбітальнага модуля «Цяньгун-1» і ўпершыню ў кітайскай практыцы здзейсніў яго аблёт. 26 чэрвеня 2013 года спушчальны апарат карабля «Шэньчжоу-10» здзейсніў пасадку.

Катэгорыя:Касманаўты Кітая Катэгорыя:Жанчыны-касманаўты Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Кітая