Крыж Заслугі БКА — вайсковая ўзнагарода зацверджаная Прэзідэнтам БЦР Радаславым Астроўскім для жаўнераў Беларускай краёвай абароны.
Гісторыя 10 кастрычніка (паводле Мазырэца 10-14 кастрычніка) 1976 года Радаслаў Астроўскі (за тыдзень да сваёй смерці) зацвердзіў тры ўзнагароды БКА. Другой з іх, паводле парадку пераліку, быў Крыж Заслугі БКА.
Усе тыя ўзнагароды выкарыстоўваліся для ганаравання беларусаў з шэрагу прыхільнікаў Беларускай Цэнтральнай Рады на эміграцыі. Разам з тымі медалямі выдаваліся дыпломы.
Апісанне
Крыж меў зялёную стужку, у ягоным цэнтры выява Пагоні, а на канцах літары БКА і год 1944 (год заснавання БКА). На адваротным боку замест Пагоні ў цэнтры надпіс БЦР. Вырабляўся крыж з бронзы.
Цікавінкі Былі таксама праекты залатых, сярэбраных і жалезных крыжоў заслугі Паасобнік Крыжа Заслугі БКА захоўваецца ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва.
Спасылкі
Значкі, жэтоны, мэдалі Мазырэц Ц. Узнагароды Беларусі
Катэгорыя:З’явіліся ў 1976 годзе Катэгорыя:1976 год у ЗША Катэгорыя:Беларуская дыяспара Катэгорыя:Узнагароды Беларускай цэнтральнай рады