«Delicate» (бел. «Далікатная тэма») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з яе шостага студыйнага альбома «Reputation». Трэк быў выпушчаны ў якасці сінгла 12 сакавіка 2018 года на лэйбле Big Machine Records. У той жа дзень адбыўся рэліз відэакліпа на кампазіцыю. «Delicate» атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і стала адной з самых паспяховых з альбома. Песня дасягнула 12 месца ў галоўным хіт-парадзе ЗША «Billboard» Hot 100, заняла 28 радок у хіт-парадзе Аўстраліі і 33 — у Новай Зеландыі, дабралася да 45 пазіцыі ў Вялікабрытаніі і 20 — у Канадзе. Часопіс Rolling Stone назваў яе найлепшай за ўвесь 2017 год.
Асноўная інфармацыя
«Delicate» увайшла ў шосты альбом Тэйлар Свіфт «Reputation» і стала адной з любімых у фанатаў і крытыкаў. У якасці сінгла трэк быў прэзентаваны 12 сакавіка 2018 года на прэміі iHeartRadio Music Awards. Кліп на песню зняў рэжысёр Джосэф Кан. За першы дзень відэа праглядзелі каля 13,000,000 разоў на YouTube. Кліп абвінавочвалі ў плагіяце рэкламы «KENZO». Таксама было створана вертыкальнае відэа, прэм'ера якога адбылася на сэрвісе Spotify 30 сакавіка 2018 года. У песні ёсць некалькі радыё-версій, два рэмікса, а таксама версія ў жывым выкананні для Spotify.
Тэйлар Свіфт расказала пра сэнс песні і яе месца на альбоме:
Крытычныя водгукі «Delicate» атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і інтэрнэт-выданняў. Consequence of Sound назвалі песню адной з найлепшых на альбоме,а Newsweek, The Independent — увогуле адной з найлепшых ва ўсёй дыскаграфіі спявачкі. Часопіс Rolling Stone выбраў яе ў якасці найлепшай за ўвесь 2017 год. Выданне Vanity Fair таксама уключыла кампазіцыю у спіс найлепшых песень. ВыданнеСпісМесцаСпасылкаRolling Stone25 найлепшых песень 20171Vanity FairНайлепшыя поп-песні 201717BillboardНайлепшыя песні 201835Slant MagazineНайлепшыя сінглы 20189Rolling Stone50 найлепшых песень 201812
Узнагароды і намінацыі ГодПрэміяУзнагародаВынікСпасылка2018Teen Choice AwardsНайлепшая поп-песня BreakTudo AwardsВідэа года 2019iHeartRadio Music AwardsНайлепшае музычнае відэа Nickelodeon Kids' Choice AwardsЛюбімая песня iHeartRadioTitanium Awards BMI AwardsНайлепшая песня Публікацыя года Myx Music AwardsЛюбімае міжнароднае відэа ASCAP AwardsПераможная песня 2020Пераможная песня
Чарты
Штотыднёвыя чарты Чарт (2018)Вышэйшаяпазіцыя ARIA28 Ö3 Austria Top 7570 Ultratip Flanders4 Ultratip Wallonia4 Canadian Hot 10020 Canada AC3 Canada CHR/Top 406 Canada AC Hot2 SRádio Top 10019 Singles Digitál Top 10031 SNEP169 Greece Digital Songs25 Hungary Stream Top 4032 RUV3 IRMA31 RIM14 RIANZ33 VG-lista27 Polish Airplay Top 10042 AFP56 Official Charts Company51 Singles Digitál Top 10044 Sverigetopplistan98 Schweizer Hitparade88 UK Singles Chart45 Billboard Hot 10012 Billboard Adult Contemporary1 Billboard Adult Top 401 Dance Club Songs4 Billboard Mainstream Top 401 Venezuela Anglo69
Выніковыя гадавыя чарты Чарт (2018)Вышэйшаяпазіцыя Canada AC Hot36 Billboard Hot 10024 Billboard Adult Contemporary9 Billboard Adult Top 402 Dance Club Songs45 Billboard Mainstream Top 4019 Чарт (2019)Вышэйшаяпазіцыя Billboard Adult Top 406