Ры́ебіні (, традыцыйная беларуская назва Рыбінішкі) — вёска ў Латвіі, на рацэ Фейманцы. Адміністрацыйны цэнтр Рыебінскага края. Насельніцта на 2015 год — 841 чалавек. Знаходзяцца за 213 км ад Рыгі. Даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі).

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім Упершыню Рыбінішкі ўпамінаюцца ў ХVII ст., калі яны знаходзіліся ў валоданні Корфаў. У 1716 годзе мястэчка перайшло да фон Беркаў, а ў 1758 годзе — да Міхала Вейсенгофа. У канцы XVIII ст. тут збудавалі палац.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Рыбінішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губерні. У другой палове XIX ст. у мястэчку было 32 дварыWejssenhof J. Rybiniszki // S. 147..

У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Рыбінішкі занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Рыбінішкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР С. 20.. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі. У 1949 годзе Рыебіні ўвайшлі ў склад Прэйльскага раёна, а ў 2008 годзе — сталі цэнтрам края.

Насельніцтва

Дэмаграфія XIX стагоддзе: 1897 год — 584 чал., з іх 533 іўдзеіMelers M. Ebreju kapsētas Latvijā. Ebreju reliģiskā draudze «Šamir». — Rīga. 2006. ISBN 9984-19-904-5. XX стагоддзе: 1920 год — 446 чал., з іх 386 іўдзеяў; 1935 год — 464 чал., з іх 317 іўдзеяў XXI стагоддзе: 2015 год — 841 чал.

Інфраструктура У Рыбінішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, школа конегадоўліАфіцыйны сайт Рыебінскага края .

Турыстычная інфармацыя

Славутасці Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1894—1909) Сядзіба (XVIII ст.)

Вядомыя асобы Марк Міхайлавіч Моін (1903—1969) — беларускі тэатральны акцёр, рэжысёр.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Латвіі