Акцыі пратэсту ў Беларусі, якія пачаліся 9 жніўня 2020 года ў Мінску ды іншых гарадах, былі найперш звязаныя з арыштам альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты і нядопускам іх да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Пасля публікацыі першых афіцыйных экзіт-полаў, што сведчылі пра нібыта пераканаўчую перамогу дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўжо ў першым туры, пратэсты ахапілі адначасова вялікую колькасць гарадоў краіны, а іх асноўнай мэтай стаў сумленны падлік галасоў і адстаўка Лукашэнкі, які займае пасаду прэзідэнта з 1994 года. Масавасць беларускіх пратэстаў у пераліку на адсотак насельніцтва, уцягнутага ў іх, палітычны аналітык Арцём Шрайбман ацаніў як у разы большую за тое, што адбывалася ў краінах-суседках, нават там, дзе рэвалюцыі перамагаліnn.by.
Сілавыя структуры пачалі разганяць мірныя пратэсты, і яны перараслі ў сутычкі з АМАПамПротести у Білорусі: правоохоронці застосували силу проти демонстрантів — dw.com, 09.08.2020 . Па сцвярджэнні прадстаўнікоў улады, гвалтоўны метад быў апраўданы правакацыямі і парушэннямі грамадскага парадку з боку дэманстрантаўВодомёты, дубинки, резиновые пули: как в ночь после выборов 9 августа силовики разгоняли протестующих в Минске // Комсомольская правда, 10.08.2020. Паводле праваабаронцаў, з 10 да 17 жніўня па прычыне разгону вулічных акцый у Беларусі загінулі не менш за пяць асоб, а сем знаходзяцца ў крытычным станеhttps://naviny.by/article/20200817/1597663611-skolko-chelovek-pogiblo-pri-razgonah-ulichnyh-akciy . Падтрымка расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна на піку пратэстаў дапамагла Аляксандру Лукашэнку ўтрымацца, і пасля непрацяглага зацішша сілавікі рэжыма разгарнулі агрэсіўную кампанію па запалохванні яго апанентаў. Тым не менш пасля выбарчай кампаніі на сілавікоў не было заведзена ніводнай крымінальнай справы.
Пратэсты змянялі фармат і працягваліся. Яны ўвесь час суправаджаліся беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіямі з боку ўладаў. Адсутнасць у альтэрнатыўнай палітычнай эліты яснага разумення таго, як скарыстаць актыўнасць грамадзян, рутынізацыя вулічных пратэстаў, узмацненне масавых рэпрэсій і «прэвентыўных захадаў» (адкрытага гвалту) рэжыма — гэтыя фактары прывялі да зніжэння масавасці дэманстрацый да канца года. Як заўважыў беларускі журналіст Паўлюк Быкоўскі, рэжым Лукашэнкі выстаяў, але з вялікімі выдаткаміnaviny.media . Па словах генеральнага пракурора Андрэя Шведа, у 2021 годзе завершана раследаванне асноўных спраў па экстрэмісцкіх артыкулах, звязаных са спробай дзяржперавароту, агулам судамі разгледжана каля 1200 крымінальных спраў, па якіх асуджана больш 1600 чалавек. На пачатку 2022 года праваабарончая супольнасць Беларусі налічыла больш за 1000 зняволеных з палітычных матываў людзейeeas.europa.eu.
Пратэсты ў перадвыбарчы перыяд Пасля затрымання Віктара Бабарыкі, на заканчэнне збору подпісаў 19-20 чэрвеня прайшлі пікеты і «ланцугі салідарнасці» ў розных гарадах Беларусі, сярод іх Мінск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Ганцавічы, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Маладзечна, Навагрудак, Наваполацк, Орша, Пінск, Пружаны, Рэчыца, Салігорск, Светлагорск, Стоўбцыnashaniva.bynashaniva.by. У многіх мясцінах адбываліся затрыманні грамадзян.
З 22 чэрвеня ў сацсетках сталі з’яўляцца фотаздымкі людзей у форме, службовых пасведчанняў ды іншых індэнтыфікатараў прыналежнасці да сілавых структур разам з прыкладзеным лістком з палітычнай рэмаркай супраць дзейнага прэзідэнта. Людзі, што дасылалі гэтыя здымкі, часта прылічвалі сябе да 97 % (у супрацьвагу 3 %, якія паводле вынікаў інтэрнэт-галасаванняў набраў Лукашэнка). Да гэтага флэшмоба далучыліся прадстаўнікі бадай што ўсіх сілавых структур: КДБ, ААЦ, армія, Следчы камітэт, Пракуратура, Служба бяспекі Прэзідэнта, розныя падраздзяленні МУС — ад ДАІ да ГУБАЗіКВа ўпраўленнях уласнай бяспекі шок: супрацоўнікі міліцыі, СК, КДБ выступаюць праз сацсеткі супраць Лукашэнкі.
25 чэрвеня міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Караеў заявіў, што незаконныя вулічныя акцыі добра арганізаваныя, кіруюцца праз Telegram-каналы, а таксама ў якасці прыкладу прывёў анлайн-трансляцыю Радыё Свабода з «Пікета салідарнасці»Караеў: незаконныя вулічныя акцыі добра арганізаваныя, імі кіруюць праз Telegram-каналы і стрым Радыё Свабода.
Арышт канкурэнтаў Аляксандра Лукашэнкі на выбарах — Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі, а таксама парушэнні свабоды сходу і слова ў Беларусі выклікалі хвалю салідарнасці. Пад канец чэрвеня 2020 акцыі падтрымкі сабралі беларусаў у Варшаве, Вільні, Берліне, Кіеве, Парыжы, Празе, Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесе, Сан-Францыска, Маямі, Бостане, а таксама ў Лімасоле (Кіпр), Ізміры (Турцыя), Барселоне, Малазе (Іспанія) ды іншых мясцінах, дзе раней беларусы не арганізоўвалі палітычных акцый. Прайшоў «Ланцуг салідарнасці» ў Беластоку, дзе жывуць беларусы Падляшша, а таксама працуе вялізная колькасць грамадзян Беларусіnashaniva.bysvaboda.org.
Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах Беларусі людзі выйшлі на акцыі салідарнасці ў знак нязгоды з адмовай ЦВК зарэгістраваць Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. Неўзабаве пачаліся затрыманні, падчас адбываліся сутычкі з міліцыяй. Паведамлялася аб затрыманні звыш 300 чалавекnashaniva.by.
На наступны дзень людзі ўтварылі чаргу да ЦВК, каб паскардзіцца на парушэнні выбарчага заканадаўства і нерэгістрацыю В. Бабарыкі і В. Цапкалы (скаргу асабіста можна было падаць толькі ў гэты дзень). Чарга выцягнулася ад Дома ўрада да праспекта Незалежнасці і гатэля «Мінск», а пасля — каля музея кіно і вуліцы Берсана да вуліцы Мяснікова ў бок Нямігіnashaniva.by. Цэнтрвыбаркам быў няздольны апрацаваць такую колькасць скаргаў і не прыняў усіх да закрыцця. Тады людзі займелі намер адправіцца на Мінскі паштамт, каб выслаць свае скаргі поштай. У адказ паштамт закрыўся раней часу. Да Цэнтрвыбаркама падагналі аўтазакі, прывезлі салдат унутраных войскаў. Па 19-ай гадзіне пачаліся першыя затрыманні. Людзей адціскалі з пляцоўкі перад Музычным тэатрам па вуліцы Мяснікова, плошчы Багушэвіча, дзе стаяў канец чаргіnashaniva.by. Былі закрыты станцыі метро «Плошча Перамогі», «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», перакрыты праспект Незалежнасці каля паштамта. Частка людзей вырашыла ісці на Прывакзальную плошчу, каб адправіць свае скаргі ў ЦВК. Тут аддзяленне пошты працуе кругласутачна, але людзей не ўпусцілі, бо нібыта прыйшло паведамленне аб мінаванніnews.tut.by . Паралельна пачаліся затрыманні. З соцень людзей, што стаялі 15 ліпеня ў чарзе ў Цэнтрвыбаркам, толькі 148 чалавек паспелі падаць скаргі аб адмове ў рэгістрацыі двум патэнцыйным кандыдатам. Усяго ж камісія атрымала больш за 5000 падобных зваротаўnews.tut.by .
Як сказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, колькасць скаргаў, што паступілі ў наступныя дні, «не падлягае ўліку». Яны паступалі ў вялізнай колькасці, таму ЦВК нават прыцягнуў работнікаў іншых арганізацый ускрываць канверты. Л. Ярмошына адзначыла, што агульны адказ на пераважную частку скаргаў быў ужо апублікаваны на сайце ЦВК 16 ліпеня, і іншага не будзеnews.tut.by .
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека 17 ліпеня заклікала ўлады Беларусі выконваць правы грамадзян на свабоду слова і сходаў, а таксама вызваліць затрыманых на пратэсных акцыях людзей і праводзіць сумленныя судовыя працэсы над абвінавачаныміohchr.org.
6 жніўня 2020 года ў час Дня адчыненых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі ў Мінску (вул. Кахоўская, Цэнтральны раён, мікрараён Каштанаўка), двое гукааператараў з Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, Кірыл Галанаў і Уладзіслаў Сакалоўскі, незапланавана ўключылі запіс песні Віктара Цоя «Перемен!», які гучаў перад шматтысячнай аўдыторыяй прыблізна хвіліну і быў перапынены кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна Дзмітрыем Пятрушам. Сакалоўскі патлумачыў, што ўключыў песню ў знак пратэсту супраць таго, што ўлады адмовілі Святлане Ціханоўскай у пляцоўцы для перадвыбарчай агітацыі. Неўзабаве гукааператары былі затрыманы па абвінавачанні ў зрыве масавага мерапрыемства і хуліганстве (заяву ў міліцыю падпісаў кіраўнік упраўлення ідэалогіі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Юрый Цаба). 7 жніўня 2020 года суд Цэнтральнага раёна прысудзіў Галанаву і Сакалоўскаму па 10 сутак адміністрацыйнага арыштуhttps://news.tut.by/society/695781.html . Таго ж дня пачалася масавая акцыя ў падтрымку арыштаваных: аўтамабілісты на вуліцах Мінска гудзелі і ўключалі песню «Перемен!»https://nn.by/?c=ar&i=256749.
Пратэсты пасля выбараў
Ноч з 9 на 10 жніўня У ноч пасля выбараў у Мінску і шэрагу рэгіёнаў Беларусі прайшлі масавыя акцыі пратэсту. На вуліцы выйшлі дзясяткі тысяч беларусаў, нязгодных з агалошанымі афіцыйнымі вынікамі выбараў. Сілавікі прымянялі спецсродкі — светлашумавыя гранаты, гумовыя кулі, вадамёты.
У Лідзе пасля закрыцця выбарчых участкаў людзі выйшлі на мітынг, распачаліся пратэсты перад будынкам Лідскага райвыканкама. Вакол уезду ў цэнтр горада з боку мікрараёнаў дзяжурыла дзяржаўтаінспекцыя і, як мяркуецца, асобы ў цывільным. Супрацоўнікі праваахоўных органаў у абмундзіраванні пачалі адцясняць пратэстуючых ад помніка героям-авітарам і Крыжаўзвіжынскага касцёла, частка людзей стала разыходзіца. Але хваляванні працягваліся. Адбываліся затрыманні мітынгуючых; тых, хто адыходзіў, з супрацьлеглага боку таксама затрымлівалі і змяшчалі ў аўтазакі. Частка цэнтральных вуліц была перакрытая, адбываліся збоі ў руху грамадскага транспарту. Пасля 22-й гадзіны хваляванні ў цэнтры Ліды завяршылісяbizlida.by .
У Жлобіне паводле звестак МУС удзельнікі пратэсту закідалі супрацоўнікаў міліцыі тратуарнай пліткай і арматурай каля Дома культуры металургаў; пры гэтым былі пашкоджаны некалькі службовых аўтамабіляў. Пазней некалькі ўдзельнікаў гэтых акцый былі затрыманыІнфармацыя з тэлеграм-канала pressmvd.
У Наваполацку пасля невялікай сутычкі з ротай шчытавікоў, якую не падтрымала грамада, пратэстоўцы засталіся пад гарвыканкамам і адбыўся імправізаваны канцэрт. Калі большасць разышлася, сілавікі зачысцілі плошчу Будаўнікоў.
У Пінску адбыўся мітынг на каля гарвыканкама з патрабаваннем паказаць вынікі галасавання. Пасля размоў удзельнікаў акцыі з прадстаўнікамі ўлады адбылася сутычка пратэстуючых з АМАПам у раёне вуліцы Леніна, падчас якой АМАП адступіў. На наступны дзень у горад прыехала падмога АМАПу і дзясяткі падазраваных ва ўдзеле ў начных падзеях былі затрыманы9 и 10 августа: противостояние в Пинске // Першы рэгіён. Пазней гэтыя падзеі атрымалі назву «Пінскай бойні», а суд над імі «Пінскай справы».
10 жніўня Па стане на вечар 10 жніўня пад вартаю заставаліся 17 журналістаў, затрыманыя напярэдадні на акцыях пратэсту.Пасля пратэстаў 9 жніўня ў Беларусі застаюцца пад вартай 17 журналістаў. Спіс У іх ліку чатыры карэспандэнты расійскіх СМІ, уключаючы спецыяльнага карэспандэнта «Медузы» Максіма Солапава, якога збілі пры затрыманні. Журналістаў затрымлівалі як мінімум у шасці гарадах краіны.
Мінск У Мінску 10 жніўня ўсё пачыналася як мірны пратэст пешаходаў і аўтамабілістаў. Формай пратэсту пераважна заставалася стаянне ўздоўж вуліц, на якіх ездзілі і сігналілі аўтамабілісты. Аднак спіраль насілля пачала раскручвацца: у некаторых дэманстрантаў стралялі святлошумавымі гранатамі, слезацечным газам, гумовымі кулямі. Яны ў адказ узводзілі барыкады ў розных месцах горада, але пераважна разбягаліся пры набліжэнні АМАПа, каб ізноў сабрацца, калі ён з’язджаў. Асабліва зацятыя сутычкі адбыліся ў раёнах Кальварыйскай, метро «Пушкінская», метро «Спартыўная», універсама «Рыга». Каля метро «Пушкінская» загінуў Аляксандр Тарайкоўскі«Ён мусіў жыць». Аляксандра Тарайкоўскага, які загінуў на Пушкінскай падчас разгону, сям’я шукала двое сутак, у якога стралялі «сілавікі»https://www.youtube.com/watch?time_continue=34&v=nTjwhZSYIpQ.
Брэст