Базыль Чачуга (, Плютычы, Польшча — ) — вучоны ў галіне біяхіміі і экалогіі. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Прафесар (1972).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1956). З 1956 года асістэнт, старшы асістэнт, ад’юнкт, дацэнт, з 1972 года прафесар Медыцынскай акадэміі ў горадзе Беласток (Польшча). Адначасова з 1962 года загадчык аддзела агульнай біялогіі Медыцынскай акадэміі ў Беластоку.
Навуковая дзейнасць Навуковыя даследаванні ў галіне воднай экалогіі, біяхіміі. Вывучаў ролю караціноідаў і іх вытворных ў працэсах фотасінтэзу, росту і адаптацыі арганізмаў да розных фактараў асяроддзя. Выступаў ў ролі эксперта па экалогіі ў шэрагу міжнародных арганізацый, уваходзіў у склад розных камітэтаў, звязаных з прыродаахоўнай дзейнасцю.
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т. л. 4 манаграфійБазыль Чачугаprof.dr hab.Bazyli Czeczuga : Nekrologi.
Асноўныя працы Ecological-physiological aspects of Chironomidae. Bialystok, 1962. The Nature of North-East of Poland. Warszawa, 1973. The Wigri Lake. Warszawa, 1979. Narwianski Park Krajobrazowy. Bialystok, 1990.
Крыніцы
Спасылкі
Базыль Чачуга ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ Катэгорыя:Біяхімікі Катэгорыя:Эколагі Польшчы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства)