Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі створана ў 1963 годзе шляхам падзелу Аддзялення фізіка-матэматычных, хімічных і геалагічных навук АН БССР. Да 1987 года — Аддзяленне фізіка-матэматычных навук. Выконвае і каардынуе комплекс даследаванняў па прыярытэтных навуковых напрамках, распрацаваных з улікам тэндэнцый развіцця сусветнай навукі, наяўнага навукова-тэхнічнага патэнцыялу і патрэб народнай гаспадаркі краіны. У арганізацыях Аддзялення працуюць каля 1310 чалавек, у тым ліку 860 даследчыкаў. Сярод іх — 82 дактары навук і 212 кандыдатаў навук.
Сучасны склад Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі Рэспубліканскае навукова-вытворчае прадпрыемства «Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій» Цэнтр геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі Інстытут матэматыкі НАН Беларусі Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый Навукова-інжынернае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы» Мінскі НДІ радыёматэрыялаў Навука. — 2020. — 21 верасня. — С.2.
Напрамкі дзейнасці Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні: лазерная фізіка, нелінейная і квантавая оптыка, фатоніка атамна-малекулярных сістэм, уключаючы нанаструктуры і метаматэрыялы, метралагічнае забеспячэнне лазерна-аптычнай тэхнікі, фізіка плазмы, мікра-, опта- і нанаэлектроніка, фізіка элементарных часціц і фундаментальных узаемадзеянняў; алгебра, геаметрыя і тэорыя лікаў, дыферэнцыяльныя ўраўненні і працэсы кіравання, функцыянальны аналіз, вылічальная і дыскрэтная матэматыка, імавернасна-статыстычны аналіз і тэорыя выпадковых працэсаў; матэматычная кібернетыка, камп’ютарнае мадэляванне, апрацоўка малюнкаў і маўленчых сігналаў, суперкамп’ютарныя і грыд тэхналогіі, біяінфарматыка і медыцынская інфарматыка, геаінфармацыйныя сістэмы і інфармацыйна-касмічныя тэхналогіі, лічбавая картаграфія. Распрацоўка і стварэнне тэхнічных сродкаў і прылад, апаратна-праграмных комплексаў і тэхналогій у галінах: лазерна-аптычнай тэхнікі, фотатэрапіі, аптычнай дыягностыкі, паўправадніковых гетэраструктур, сонечных элементаў, святлодыёднай асвятляльнай апаратуры, ЗВЧ-оптаэлектронікі, тэхнікі спецыяльнага прызначэння; сістэм дыстанцыйнага зандавання Зямлі і геаінфармацыйных сістэм, тэлемедыцыны, суперкамп’ютараў, інтэграваных сістэм і інфармацыйных тэхналогій падтрымкі жыццёвага цыкла вырабаў, аўтаматызаванага праектавання, бібліятэчных сістэм, робататэхнікі, RFID-тэхналогій. Навукова-метадычнае забеспячэнне развіцця працэсаў інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Каардынацыя касмічных даследаванняў і распрацовак у краіне. Каардынацыя работ па мадэрнізацыі сістэмы электраасвятлення Рэспублікі Беларусь на аснове прымянення энергаэфектыўных крыніц святла. Метадычнае забеспячэнне стварэння і функцыянавання інфармацыйных рэсурсаў аб таварах (прадукцыі), іх аўтаматычнай ідэнтыфікацыі, а таксама забеспячэнні электроннага дакументаабароту ў тавараправодных сетках Рэспублікі БеларусьАддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі. Падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне сучаснай матэматыкі, фізікі і інфарматыкі для Рэспублікі Беларусь.
Акадэмікі-сакратары Аддзялення Фёдар Іванавіч Фёдараў — 1963—1987 Уладзімір Архіпавіч Лабуноў — 1987—1989 Леанід Іванавіч Кісялеўскі — 1990—1991 Анатоль Мікалаевіч Рубінаў — в.а., 1991—1992Справаздача аб дзейнасці Акадэміі навук Беларусі ў 1992 годзе. — Мінск, 1993. — С. 131. Віктар Сямёнавіч Буракоў — 1992—1997 Мікалай Міхайлавіч Аляхновіч — 1997—2002 Мікалай Станіслававіч Казак — 2002—2004 Сяргей Уладзіміравіч Абламейка — 2005—2012 Іван Васільевіч Гайшун — 2012—2014 Валянцін Антонавіч Арловіч — 2014—2022 Аляксандр Генадзевіч Шумілін — з 2022На заседании Президиума и Бюро Президиума НАН Беларуси … // Навука. — 2022. — 25 студзеня. — С.3
Літаратура Национальная академия наук Беларуси: Персональный состав, 1928—2018. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 614 с. Спасылкі Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі
Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1963 годзе