Крысціян Чарлз Філіп Бейл (; нар. , Хаверфордуэст, Пембрукшыр, Уэльс, Вялікабрытанія) — брытана-амерыканскі акцёр.

Лаўрэат прэмій «Залаты глобус» і «Оскар» у намінацыі «Найлепшая мужчынская роля другога плана» за фільм «Баец» (2010). Быў намінаваны на «Оскар», BAFTA і «Залаты глобус» за ролю махляра Ірвінга Розенфельда ў крымінальнай трагікамедыі «Афера па-амерыканску» (2014), за найлепшую мужчынскую ролю, а таксама за ролю ў фільме «Гульня на паніжэнне» (2016), за найлепшую мужчынскую ролю другога плана. Зарабіў намінацыю на Оскар і «Залаты глобус» за ролю Дзіка Чэйні ў фільме «Улада». Таксама шырока вядомы як выканаўца ролі Бэтмэна ў трылогіі Крыстафера Нолана — «Бэтмэн: Пачатак» (2005), «Цёмны рыцар» (2008) і «Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды» (2012).

Фільмаграфія

Зноскі

Катэгорыя:Акцёры Вялікабрытаніі