Хаакін Рафаэль Фенікс (; ) — амерыканскі , прадзюсар, музыкант і кліпмэйкер. Малодшы брат акцёра Рывера Фенікса.

Чатырохразовы намінант і двухразовы лаўрэат прэміі «Залаты глобус», прызёр Канскага кінафестывалю і ўладальнік кубка Вольпе Венецыянскага кінафестывалю за найлепшую мужчынскую ролю, лаўрэат музычнай прэміі «Грэмі», трохразовы намінант прэміі «Оскар» і ўладальнік за фільм «Джокер», лаўрэат прэміі Брытанскай кінаакадэміі.

Сусветную вядомасць Феніксу прынесла роля рымскага імператара Камода ў фільме «Гладыятар». У 2012 годзе атрымаў прызнанне кінакрытыкаў за ролю Фрэдзі Куэла ў фільме «Майстар», за якую быў намінаваны на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшая мужчынская роля». Таксама вядомы па фільмах «Знакі», «Гатэль „Руанда“», «Вёска», «Пераступіць рысу», «Яна», «Джокер».

Выбраная фільмаграфія «Гладыятар» (2000) «Знакі» (2002) «Вёска» (2004) «Джокер» (2019) «Камон Камон» (2021) «Напалеон» (2023) «Joker: Folie à Deux» (2024)

Крыніцы