Сафія Леанідаўна Смірнова (нар. , Растоў-на-Доне) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працавала ў Маладзечне, з 1967 года — старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце, БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы, ПДП цэнтраў і жылых раёнаў Гродна (1969, 1970, 1971, 1975, 1978, 1979, 1982), Ліды (1972, 1974), Мсціслава (1974, 1976), Крычава (1976, 1980, 1983), Навагрудка (1977, 1986), Чачэрска (1980, 1982), ПДП жылога раёна Магілёва (1970, 1976), праекты размяшчэння будаўніцтва на чарговыя пяцігодкі ў Магілёве (1975), Гродне (1978), праекты рэгенерацыі гістарычнай забудовы Мсціслава (1985), Навагрудка (1987).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Ліды Катэгорыя:Архітэктары Мсціслава Катэгорыя:Архітэктары Крычава Катэгорыя:Архітэктары Навагрудка Катэгорыя:Архітэктары Чачэрска Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі