Аляксандр Фёдаравіч Рогалеў (нар. , г. ) — беларускі вучоны ў галіне мовазнаўства. Краязнавец, даследчык гісторыі тапаніміі Гомеля і Гомельшчыны. Доктар філалагічных навук (1996), дацэнт (1991), прафесар (1998).
Біяграфія Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (1980). Служыў у Савецкай Арміі. З 1982 г. працуе ў ГДУ імя. Ф. Скарыны. Прафесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства.
Навуковая і публіцыстычная дзейнасць Аўтар шматлікіх навуковых, навукова-папулярных і краязнаўчых публікацый, у тым ліку шэрагу кніг.
Вывучае паходжанне геаграфічных назваў Беларусі, гісторыю беларускай мовы і этнаса, праводзіць краязнаўчыя даследаванні Гомеля і Гомельшчыны, а разам з тым займаецца «эзатэрычнай лінгвістыкай».
Аўтар звыш 2000 публікацый па названых вышэй тэмах ў перыядычным друку.
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Гомельскага гарадскога Савета.
Літаратура
Рогалеў Аляксандр Фёдаравiч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : У 6 т. Т. 6. Кн.1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 116. Рогалев Александр Федорович // Знаменитые люди Гомельщины (27.08.2018). Рогалев Александр Федорович // Филологический факультет ГГУ им. Ф. Скорины. Рогалёв Александр Фёдорович // Гомельпедия. Электронный энциклопедический справочник Гомеля.
Спасылкі Сайт філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Блог Аляксандра Рогалева
Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі