Чарлз Роберт Рэдфард-малодшы (; ) — амерыканскі акцёр, кінарэжысёр, прадзюсар і бізнесмен.
Лаўрэат прэміі «Оскар» за найлепшую рэжысуру. З’яўляецца адным з шасці рэжысёраў у гісторыі сусветнага кінематографа, якія атрымалі гэтую ўзнагароду за дэбютны фільм.
Найбольш вядомы па ўдзеле ў фільмах «Бутч Кэсідзі і Сандэнс Кід», «Афера», «Тры дні Кондара», «Уся прэзідэнцкая раць», «Звычайныя людзі», «З Афрыкі».
Крыніцы
Спасылкі