Петрапаўлаўскія могілкі, або Лупалаўскія могілкі — закрытыя могілкі Магілёва, размешчаныя ў пачатку бульвара Непакорных, паміж вуліцамі Ганчарнай і Крылова. Закрыты для пахаванняў у 1964 годзе. Плошча складае 2,4 га. Назва Лупалаўскія паходзіць ад назвы прадмесця, каля якога размяшчаліся могілкі, а Петрапаўлаўскія — ад Петрапаўлаўскай царквы, якая знаходзілася непадалёк.

Петрапаўлаўскія клады вядомыя ад XVIII стагоддзя. На могілках існавала цэркаўка святой Ганны, якая была знішчана ў савецкі час. Тут хавалі праваслаўных з Лупалава і Траечча. Сярод іншых пахаваныя прадстаўнікі вядомага магілёўскага роду Бако, які згадваецца ў кнігах магілёўскага магістрата XVII—XVIII стагоддзяў, роду Шкеляў, якія згадваюцца як старасты Петрапаўлаўскай царквы«Калі мы не прыбярэм забытыя магілы, то іх ніхто не прыбярэ». Магілёўскія тбмаўцы зладзілі талаку. 18 красавіка 2016.

Спасылкі

Катэгорыя:Могілкі Магілёва Катэгорыя:Бульвар Непакорных (Магілёў) Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Магілёў) Катэгорыя:Лупалава Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Магілёве