Пылю́шнік смярдзючы (Thalictrum foetidum) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—70 см з кароткім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, апушанае. Лісце чаргаванае і ў прыкаранёвай разетцы, тройчы-чатырохраздзельнае, да 20 см у даўжыню і шырыню. Лісцікі круглаватыя, трохзубчастыя, апушаныя знізу. Кветкі шматлікія, чырванавата-бурыя з чатырма пялёсткамі. Тычынкі павіслыя, фіялетава-жоўтыя. Песцікаў 8—12. Калякветнік складаецца з чатырох рана ападаючых лісточкаў яйцападобнай формы. Суквецце — рыхлыя мяцёлка. Плады — сядзячыя шматарэшкі даўжынёй 2—3,5 мм даўжынёй, жалезіста-апушаныя, з прамым носікам.

Расліна ядавітая. У наземных органах расліны маецца каля 0,7 % алкалоідаў, каля 1 % флаваноідаў, да 6,5 % сапанінаў, 1—2 % дубільных рэчываў.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных і трапічных (Бутан, Індыя, Пакістан, Непал, Каўказ, Урал, Усходняя Сібір, Далёкі Усход) абласцей АзііTaxon: Thalictrum foetidum L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Святлолюбівая і ценевынослівая расліна. Ксерафіт, мезафіт, мезатроф.

Расце ў горных стэпах і на горных лугах і скалах, узлесках, у хмызняках. У гарах распаўсюджаваенцца да вышыні 4000 м. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Ахоўваецца на тэрыторыі Малдовы, Данецкай, Запарожскай і Хмяльніцкай абласцей Украіны, Амурскай і Цюменскай абласцей Расіі.

Гаспадарчае значэнне Лекавая расліна. У народнай медыцыне выкарыстоўваецца як агульнаўмацавальны сродак і пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Thalictrum foetidum L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Казяльцовыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе