«Белару́ская лінгві́стыка» — навуковы штогоднік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Выдаецца з 1972 года ў Мінску на беларускай мове. На 2019 год выйшлі 82 выпускі. Галоўны рэдактар выдання з 2005 года — Аляксандр Лукашанец.
Асвятляе актуальныя пытанні беларускага, славянскага, агульнага і прыкладнога мовазнаўства, змяшчае агляды па германістыцы і раманістыцы. Часопіс публікуе артыкулы па праблемах дыялекталогіі, лексікалогіі, лексікаграфіі, этымалогіі, гісторыі беларускай мовы і іншую інфармацыю. Друкуе агляды навуковай літаратуры, рэцэнзіі беларускіх і замежных навукоўцаў па беларусазнаўству, інфармуе пра навіны навуковага жыцця.
Літаратура
П. А. Міхайлаў. «Беларуская лінгвістыка» // Беларуская мова: Энцыкл. / Беларус. Энцыкл.; Пад рэд. А. Я. Міхневіча; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — : БелЭн, 1994. — С. 82—83. — 655 с.: іл. — ISBN 5-85700-126-9.
Спасылкі
Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі