Канстанцін Іванавіч Парцянка (, Менскае ваяводства — 1841) — беларускі навуковец-медык, хірург, педагог. Доктар медыцыны (1818), прафесар Віленскага ўніверсітэта.
Біяграфія Вывучаў медыцыну ў Віленскім універсітэце. У 1818 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны і працаваў ардынарным прафесарам і доктарам хірургічнай клінікі ў Віленскім універсітэце.
Выкладаў курсы з дэсмургіі, агульнай тэрапіі і асноў медыцыны. З 1832 года — дырэктар хірургічнай клінікі.
Аўтар артыкулаў у галіне медыцыны.
Літаратура
І. Трацяк. Прафесары медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта (1803—1832 гг.) // Язык. Общество. Медицина: сборник материалов студенческих конференций. Материалы семинара преподавателей «Межпредметная координация в процессе преподавания РКИ в негуманитарном вузе» / редкол.: А. Мельникова (ответственный редактор) и др. — Гродно, 2008. — С. 67.
Катэгорыя:Хірургі Расійскай імперыі Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцыны