Тэатральная плошча () — плошча ў цэнтры Магілёва.

Пачатак фарміравання паклала ўзвядзенне ў 1888 годзе будынка гарадскога тэатра па праекце архітэктара П. Камбурава і інжынера У. Міляноўскага. Плошча прамавугольная ў плане, знаходзіцца на восі вуліцы Першамайскай. Да плошчы прылягаюць вуліцы Камсамольская, Болдзіна, Лазарэнкі. З’яўляецца важным транспартным вузлом.

Архітэктура

Кампазіцыйны акцэнт плошчы — будынак тэатра, які займае ўвесь усходні бок паміж вул. Камсамольскай і Болдзіна. Заходні бок фарміруюць будынак Музея этнаграфіі і Дом палітычнай асветы, паўночны — 5-павярховыя жылыя дамы з ўбудаванымі крамамі (1950-я гады), у архітэктуры якіх выкарыстаны элементы класічнай спадчыны; паўднёвы — 6—9-павярховыя жылыя дамы (1970-я гады) з выставачнай залай на 1-м паверсе.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Плошчы Магілёва Катэгорыя:Першамайская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Камсамольская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Вуліца Болдзіна (Магілёў) Катэгорыя:Вуліца Лазарэнкі (Магілёў)