Каардынацыйная Рада па арганізацыі працэсу пераадолення крызісу, якая першапачаткова называлася «Каардынацыйная Рада па забеспячэнні трансферу ўлады», — недзяржаўны палітычны і грамадзянскі орган на тэрыторыі Беларусі. Рада створаная з даручэння Святланы Ціханоўскай з мэтай прыняцця захадаў па стабілізацыі сітуацыі ў краіне, забеспячэння трансферу ўлады і абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У студзені 2023 года МУС Беларусі прызнала Каардынацыйную раду экстрэмісцкім фарміраваннем. Паводле беларускага заканадаўства, членам экстрэмісцкіх фарміраванняў пагражае пазбаўленне волі. Раней, у 2021—2022 гадах, беларускія суды прызнавалі інтэрнэт-рэсурсы Рады экстрэмісцкімі матэрыяламіРеспубликанский список экстремистских материалов.

Склад

Першае скліканне У склад Рады першапачаткова ўвайшлі каля 70 чалавек. 19 жніўня абраны Прэзідыум з сямі чалавек:

Святлана Алексіевіч (нобелеўская лаўрэатка па літаратуры) Сяргей Дылеўскі (лідар стачкама Мінскага трактарнага завода) Максім Знак (юрыст штаба Віктара Бабарыкі, пазней юрыст Аб’яднанага штаба) Вольга Кавалькова (давераная асоба Святланы Ціханоўскай) Марыя Калеснікава (кіраўнік штаба Віктара Бабарыкі) Павел Латушка (экс-міністр культуры, дыпламат) Лілія Уласава (юрыст, медыятар)

Асноўны склад:

Наталля Абрашына-Жадаева — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар БДУ Святлана Алексіевіч — пісьменніца, Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Максім Баграцоў — віцэ-прэзідэнт кампаніі EPAM Systems Андрэй Бастунец — журналіст, старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Павел Белавус — заснавальнік і ўладальнік кампаніі «Symbal.by» Алесь Бяляцкі — праваабаронца, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Таццяна Вадалажская — беларускі метадолаг і сацыёлаг, сузаснавальніца і каардынатар «Лятучага ўніверсітэта» Віталь Валянюк — дырэктар Probusiness Алана Гебрэмарыям — актывістка Моладзевага блока Юрась Губарэвіч — палітык, старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Дабравольскі — палітык, сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алесь Дуко — прадстаўнік адміністрацыі парку «Вялікі Камень» Уладзімір Дунаеў — прафесар, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта Максім Знак — юрыст Вольга Кавалькова — давераная асоба Святланы Ціханоўскай Мікалай Казлоў — давераная асоба Святланы Ціханоўскай Марыя Калеснікава — каардынатарка штабу Віктара Бабарыка Святлана Калінкіна — журналістка Дзмітрый Крук — эканаміст Ігар Кубашкоў — прадстаўнік студэнцкай супольнасці Андрэй Курэйчык — кінасцэнарыст, драматург, рэжысёр, публіцыст Яўген Лівянт — педагог, кіраўнік рэпетытарскага цэнтра «100 балаў» Сяргей Макейкаў — дэлегат Беларускага металургічнага завода Таццяна Марыніч — заснавальніца групы кампаній BELBIZ Уладзімір Пугач — музыка, група «J:морс», юрыст Віталь Рымашэўскі — сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Ганна Севярынец — настаўніца, пісьменніца, літаратуразнаўца (пасля першага пасяджэння пакінула Каардынацыйную раду) Андрэй Стрыжак — актывіст кампаніі BY-COVID Лілія Уласава — юрыст, міжнародны медыятар Юрый Хашчавацкі — кінарэжысёр Уладзімір Цэслер — мастак Сяргей Чалы — незалежны аналітык, эканаміст Юлія Чарняўская — культуролаг, прафесар Аляксей Шчурко — бізнесмен GURTAM Андрэй Ягораў — палітолаг, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі

Дзейнасць у 2020 годзе Аб стварэнні рады Святлана Ціханоўская абвясціла 14 жніўня 2020 года ў відэазвароце, заявіўшы, што яе мэта — каардынацыя мірнай перадачы ўлады. 18 жніўня ў Мінску прайшла першая прэс-канферэнцыя рады, на якой была названа асноўная мэта — новыя выбары і мірны трансфер улады. 19 жніўня рада абрала прэзідыум і прыняла рэзалюцыю з трыма патрабаваннямі да ўлад: спыніць гвалт і палітычны пераслед, вызваліць палітычных зняволеных, прызнаць выбары 9 жніўня несапраўднымі і правесці новыя паводле міжнародных стандартаў; рада заклікала ўлады неадкладна пачаць перамовы. 21 жніўня сябра прэзідыума Максім Знак падаў у Вярхоўны суд скаргу на вынікі прэзідэнцкіх выбараў.

Ужо праз некалькі дзён улады пачалі ізаляваць кіраўніцтва рады. 24 жніўня каля Мінскага трактарнага завода, дзе працягвалася забастоўка, былі затрыманы Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі; на наступны дзень абодва атрымалі па 10 сутак арышту. 7 верасня ў цэнтры Мінска невядомыя ў масках схапілі Марыю Калеснікаву. Да 10 верасня на волі і ў Беларусі з сямі сяброў прэзідыума заставалася толькі Святлана Алексіевіч: у яе кватэры два дні запар дзяжурылі дыпламаты еўрапейскіх краін, каб абараніць ад магчымага затрымання. 28 верасня Алексіевіч выехала ў Германію; на працягу месяца пасля стварэння рады шасцёра з сямі сяброў прэзідыума былі затрыманы, вымушаны выехаць або гвалтоўна вывезены з краіны.

10 кастрычніка 2020 года Аляксандр Лукашэнка правёў у следчым ізалятары КДБ сустрэчу з адзінаццаццю затрыманымі, сярод якіх былі Віктар Бабарыка, сябры прэзідыума рады Лілія Уласава і Максім Знак, а таксама Юрый Васкрасенскі, Віталь Шкляраў і Ілья Салей; сустрэча працягвалася каля чатырох з паловай гадзін, а яе змест удзельнікі дамовіліся не раскрываць. Сябры рады Павел Латушка і Максім Баграцоў заклікалі не давяраць Лукашэнку і не адмаўляцца ад ранейшых патрабаванняў; на наступны дзень двух удзельнікаў сустрэчы вызвалілі з ізалятара. Уласава была вызвалена праз некалькі дзён пасля сустрэчы. Праз год, у верасні 2021 года, Уласава сцвярджала, што канкрэтныя ўмовы вызвалення на сустрэчы былі агучаны толькі для Бабарыкі.

Другое скліканне (2022—2024) 9 жніўня 2022 года на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні Каардынацыйная рада прыняла рашэнне аб рэарганізацыі сваёй дзейнасці ў рамках новай канфігурацыі дэмакратычных сіл. Асноўнымі задачамі абноўленай рады былі названы распрацоўка праграмных і стратэгічных дакументаў, арганізацыя абмеркавання грамадска значных пытанняў, міжнароднае супрацоўніцтва і падрыхтоўка канцэпцый развіцця Беларусі. Да лютага 2023 года этап рэфармавання складу завяршыўся: рада стала складацца з 22 ранейшых сяброў, 73 дэлегатак і дэлегатаў ад грамадскіх арганізацый і 15 самавылучэнцаў. 8 лютага 2023 года быў абнародаваны спіс дэлегатаў ад арганізацый, сярод якіх былі Святлана Мацкевіч, Аляксандр Кныровіч і Алена Жываглод.

16 лютага 2023 года на першым пасяджэнні абноўленай рады, якое праходзіла анлайн, каля шасцідзесяці яе сяброў абмяркоўвалі праект рэгламенту і фармат узаемадзеяння з Аб’яднаным пераходным кабінетам; кабінет прадстаўляў Валерый Кавалеўскі, мадэраваў пасяджэнне сакратар рады Іван Краўцоў. Група аўтараў рэгламенту, ад імя якой выступаў Андрэй Ягораў, прапаноўвала замацаваць за радай права выносіць кабінету вотум недаверу і патрабаваць узгаднення з ёй пазіцый «нацыянальнага маштабу»; Кавалеўскі пярэчыў, настойваючы, што знешняя палітыка — прэрагатыва кабінета. 25 лютага 2023 года Павел Латушка заявіў аб выхадзе з рады: яго не задавальняла, што новы склад абмяркоўвае магчымасць дыялогу з афіцыйным Мінскам і змякчэння санкцый.

13 сакавіка 2023 года спікерам рады ў трох турах галасавання быў абраны палітолаг Андрэй Ягораў (62 галасы ў трэцім туры), віцэ-спікерам — лідарка ініцыятывы «Честные люди» Алена Жываглод (36 галасоў); тэрмін іх паўнамоцтваў складаў адзін год. Рада другога склікання разглядала кандыдатуры прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета: 6 жніўня 2023 года яна не зацвердзіла Аляксандра Азарава прадстаўніком па аднаўленні правапарадку і законнасці (11 галасоў «за», 35 «супраць», 30 устрымаліся), пасля чаго Святлана Ціханоўская зняла яго з пасады.

Трэцяе скліканне

28 мая 2024 года былі абвешчаны папярэднія вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду III-га склікання. Выбары праводзіліся з 25 па 27 мая ў электронным фармаце з праверкай праз беларускі пашпарт. Прынялі ўдзел у галасаванні 6723 выбаршчыкі. Балатаваліся 12 спісаў, 1 спіс быў выключаны да пачатку выбараў.

11 ліпеня 2024 года спікерам рады была абрана Анжаліка Мельнікава са спіса «Каманда Латушкі і Рух „За свабоду“», віцэ-спікерам — Станіслава Глінік («Еўрапейскі выбар»). «Блок Пракоп’ева — Ягорава» адмовіўся вылучаць сваіх кандыдатаў, заявіўшы, што дзеянні фракцыі Латушкі вядуць да падпарадкавання рады Офісу Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанаму пераходнаму кабінету. 20 ліпеня 2024 года сакратаром рады трэці раз запар быў абраны Іван Краўцоў, які атрымаў 68 % галасоў дэлегатаў.

У сакавіку 2025 года спікер Анжаліка Мельнікава знікла; абавязкі спікера часова выконвала віцэ-спікер Станіслава Глінік. 14 мая 2025 года новым спікерам абраны Арцём Брухан ад фракцыі «Каманда Латушкі і Рух „За свабоду“»: за яго прагаласавалі 50 з 69 дэлегатаў, якія ўдзельнічалі ў галасаванні (агулам 79 дэлегатаў); яго апанент Аляксандр Кныровіч ад фракцыі «Беларусы» (блок Пракоп’ева — Ягорава) атрымаў 11 галасоў, восем дэлегатаў устрымаліся. Пасля абрання Брухан пакінуў пасаду намесніка прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады.

Чацвёртае скліканне

У 2026 годзе выбары мусілі пачацца ў ноч на 11 мая, але былі перанесены на 22:00 таго ж дня ў сувязі з DDoS-атакамі на платформу для галасавання. Адзін з адказных за тэхнічную арганізацыю выбараў Павел Лібер адзначыў, што агульны кошт атак на платформу за ўвесь перыяд галасавання мог скласці ад 50 да 200 тысяч долараў. Як і падчас папярэдніх выбараў КДБ Беларусі прызнаў усе спісы, якія балатаваліся на выбары экстрэмісцкімі фармаваннямі. Ува ўдзельнікаў выбарчых спісаў адбываліся вобыскі на тэрыторыі Беларусі.

Завяршыліся выбары 19 мая. Як і падчас выбараў у 2024-м годзе, яны адбываліся анлайн. У гэты раз галасаваць можна было з выкарыстанням пашпартоў «Новай Беларусі». Яўка на гэтых выбарах склала 2113 асоб, што выклікала крытыку ад некаторых публічных асоб з колаў беларускай апазіцыі. СМІ адзначылі, значны рост колькасці мандатаў у «Кааліцыі Латушкі і руху „За свабоду“», у той час як «Блок Пракоп’ева—Ягорава», які на папярэдніх выбарах заняў другое месца, спыніў існаванне і не балатаваўся на гэтых выбарах. Кааліцыя «Ваш голас» у перадвыбарчай кампаніі абвясціла пра ініцыяванне роспуску КР ці выхадзе спісу са складу Рады, калі праз 99 дзён «не будзе канкрэтных вынікаў».

Паводле працэдуры, вызначанай у статуце Каардынацыйнай рады, дэлегаты правялі выбары i зноў абралі Спікерам Арцёма Брухана (сябра фракцыі «Кааліцыя Латушкі і Рух „За Свабоду“»), які атрымаў 62 голаса дэлегатаў з 66 (агулам 80 дэлегатаў). Затым дэлегаты правялі выбары двух віцэ-спікераў, абраўшы Анатоля Міхнаўца (сябра фракцыі «Рух „Воля“»), які атрымаў 55 галасоў дэлегатаў з 75, першым віцэ-спікерам, а Яўгена Андрэйчыка (сябра фракцыі «Наступ»), які атрымаў 44 голаса дэлегатаў з 79, — другім віцэ-спікерам.

Кіраўніцтва У першым скліканні калегіяльным кіруючым органам рады быў прэзідыум з сямі чалавек; пасады спікера і віцэ-спікера з’явіліся ў другім скліканні. Бягучую работу рады забяспечвае сакратарыят, кіраўнік якога паводле статута не можа адначасова быць дэлегатам.

Скліканне Спікер Віцэ-спікеры Кіраўнік сакратарыята I (2020—2022) — (прэзідыум з 7 чалавек) — Іван Краўцоў (выканаўчы сакратар, з жніўня 2020) II (2022—2024) `Андрэй Ягораў` (з 13 сакавіка 2023) Алена Жываглод Іван Краўцоў III (2024—2026) Анжаліка Мельнікава (11 ліпеня 2024 — 2025, знікла ў сакавіку 2025)Арцём Брухан (з 14 мая 2025) Станіслава Глінік (11 ліпеня 2024 — жнівень 2025; у сакавіку — маі 2025 часова выконвала абавязкі спікера)Лізавета Пракопчык (з 21 мая 2025)Павел Мар’еўскі (з 25 верасня 2025) Іван Краўцоў (пераабраны 20 ліпеня 2024) IV (з 2026) `Анатоль Міхнавец` (пераабраны ў чэрвені 2026) `Анатоль Міхнавец` (першы), `Анатоль Міхнавец` (другі) Іван Краўцоў (да 10 жніўня 2026)Яўген Караулаў (часова, жнівень — верасень 2026)Аляксей Кірыенка (з 10 верасня 2026)

Выбары З трэцяга склікання рада фарміруецца на прамых анлайн-выбарах па спісах, у якіх могуць удзельнічаць грамадзяне Беларусі. Абодва галасаванні праводзіліся ва ўмовах, калі ўдзел у іх у Беларусі крымінальна караецца.