«Еўропа» — культурна-забаўляльны цэнтр у Гомелі, размешчаны па плошчы Леніна, 2.
У 1968 годзе адкрыты рэстаран «Беларусь». Гандлёвая плошча складала 750 м². Меў 3 залы, у т.л. 2 банкетныя, кактэйль-бар на 20 месцаў. Адначасова мог абслужыць 300 чалавек. У асартыменце былі стравы беларускай кухні, фірменныя стравы і напоі. Інтэр’ер выкананы ў беларускім нацыянальным стылі. Увечар іграў вакальна-інструментальны ансамбль.
Архітэктура
Будынак рэстарана, узведзены па праекце архітэктараў Л. Тамкова і С. Гінзберга, актыўна ўдзельнічае ў фарміраванні плошчы Леніна. 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак вырашаны ў строгіх лаканічных формах, у аснове кампазіцыі кантраст глухіх паверхняў тарцовых сцен з вялікім вітражом на галоўным фасадзе. У інтэр’ерах вестыбюля, фае, абедзеннай залы ўдала спалучаюцца сродкі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і арыгінальныя асвятляльныя прыборы. Рацыянальна выкарыстаны рабочыя, службовыя і дапаможныя памяшканні.
Літаратура
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Льва Тамкова Катэгорыя:Плошча Леніна (Гомель) Катэгорыя:Пралетарская вуліца (Гомель) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гомеля Катэгорыя:1968 год у Гомелі Катэгорыя:З’явіліся ў 1968 годзе