«Наша праўда» — заходнебеларуская грамадска-палітычная газета орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Выдавалася з 30 сакавіка да 24 верасня 1927 года ў Вільні на беларускай мове 2 разы ў тыдзень. Рэдактары-выдаўцы: С. Татарын, з № 20 Марыя Гічан, з № 35 П. Кумпяк.

Спасылкі «Наша праўда» // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх

Катэгорыя:Газеты Вільні на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Заходняй Беларусі Катэгорыя:Беларуская сялянска-работніцкая грамада Катэгорыя:1927 год у Вільні