Галіна Мікалаеўна Саглаева (, г. Вэнтспілс, Латвійская ССР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. Працавала ў Мінсельбудзе БССР, з 1982 года — выкладчык у Беларускім політэхнічным інстытуце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): цэхі клееных канструкцый заводаў буддэталяў у Гомелі, успушанага перліту ў Баранавічах (1974), сталовая завода «Рамбуддармаш» у Жлобіне (1975), ліцейна-механічны завод у Пінску (1977), СПМК-104 у Мінску (1978), клубы будаўнікоў у Маладзечне і Мазыры (1982).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Прамысловыя архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Баранавічаў Катэгорыя:Архітэктары Жлобіна Катэгорыя:Архітэктары Пінска Катэгорыя:Архітэктары Маладзечна Катэгорыя:Архітэктары Мазыра