Кіеўская школа эканомікі — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова фінансава-эканамічнага профілю, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Агульная характарыстыка Школа ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць на ўзроўні вышэйшай адукацыі па праграмах бакалаўрыята і магістратуры, вядзе падрыхтоўку дактароў філасофіі (PhD), ладзіць шматлікія курсы і праграмы па падвышэнню кваліфікацыі, а таксама праводзіць актыўную навукова-даследчую дзейнасць. Значная частка адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца на англійскай мове. Кіруе школай Цімафей Мілаванаў — міністр развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі ва ўрадзе Аляксея Ганчарука (2019—2020).

Структура

Акадэмічныя дэпартаменты Дэпартамент эканамічнай адукацыі Дэпартамент бізнес-адукацыі, праграмы MBA Дэпартамент публічнай палітыкі і адміністравання Дэпартамент эканамічна-палітычных даследаванняў

Даследчыя цэнтры Цэнтр удасканалення закупак Цэнтр удасканалення эканамічнай журналістыкі Цэнтр аналітыкі знешняга гандлю Trade+ Цэнтр публічных фінансаў

Спасылкі Афіцыйная старонка Кіеўскай школы эканомікі

Катэгорыя:1996 год ва Украіне Катэгорыя:Эканамічныя ўніверсітэты Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Кіева