Таццяна Паўлаўна Станішэўская (нар. , Мінск) — беларускі савецкі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1974 годзе. З 1974 года — архітэктар, старшы архітэктар БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы: генеральныя планы Белаазёрска (1975), Докшыцаў, Езярышча (1976), Жабінкі, Нясвіжа (1978), Браслава (1980), ПДП Талачына (1979); у аўтарскім калектыве: генплан Стоўбцаў (1977), ПДП Паўднёвага жылога раёна Пінска (1984), праект рэгенерацыі Нясвіжа (1986).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Докшыцаў Катэгорыя:Архітэктары Жабінкі Катэгорыя:Архітэктары Белаазёрска Катэгорыя:Архітэктары Нясвіжа Катэгорыя:Архітэктары Браслава Катэгорыя:Архітэктары Талачына Катэгорыя:Архітэктары Стоўбцаў Катэгорыя:Архітэктары Пінска Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі