Асімі Гаіта (; ) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Малі.
Біяграфія Атрымаў ваенную адукацыю ў Малі. Праходзіў адукацыйныя курсы ў Францыі, Германіі і ЗША.
У 2016—2017 гады ўзначальваў падраздзяленне спецназа, якое ўдзельнічала ў барацьбе з ісламісцкімі радыкаламі на мяжы з Нігерам і Буркіна-Фасо.
19 жніўня 2020 года, пасля ваеннага перавароту, прызначаны старшынёй Нацыянальнага камітэта выратавання народаEl coronel Assimi Goita, designado nuevo hombre fuerte de Mali tras el golpe .
25 верасня 2020 года ўступіў на пасаду віцэ-прэзідэнта краіны.
24 мая 2021 года, падчас чарговага перавароту, арыштаваў часовага прэзідэнта Малі Ба Ндау і кіраўніка пераходнага ўрада Мактара УанаПЕРЕВОРОТ В МАЛИ РЕШИЛИ ДОВЕРНУТЬ ДО КОНЦА // Независимая газета, 25 мая 2021.
28 мая 2021 года Канстытуцыйны суд Малі абвясціў палкоўніка Гаіту часовым прэзідэнтам краіныКонституционный суд Мали объявил полковника Гоиту временным президентом страныГоита, Ассими.
Узнагароды У ліпені 2024 года быў узведзены ў тытул кавалера Вялікага Крыжа Нацыянальнага ордэна Нігера ў знак прызнання «цвёрдай і непахіснай прыхільнасці справе суверэнітэту і салідарнасці дзяржаў, якія аб’ядналіся ў Альянс дзяржаў Сахеля».
Крыніцы
Літаратура Ассими Гоита
Катэгорыя:Прэзідэнты Малі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Ваенныя Малі