Таццяна Севасцьянаўна Страмцова (, Бухара — 26 красавіка 1996) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1954).
Біяграфія Скончыла Сярэднеазіяцкі індустрыяльны інстытут у 1936 годзе. Працавала ў Дзяржплане Узбекскай ССР, старшым архітэктарам, начальнікам аддзела ва Упраўленні па справах архітэктуры пры СНК БССР, навуковым супрацоўнікам, начальнікам канструктарскага бюро ў БелНДІбудматэрыялаў, з 1955 па 1971 год — старшым навуковым супрацоўнікам, загадчык сектара ІБіА Дзяржбуда БССР, БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1937 года. Член КПСС з 1963 года. Пражывала ў г. Мінск.
Творчасць Удзельнічала ў праектаванні жылога пасёлка Мінскага аэрапорта (1951), распрацоўцы альбома тыпавых праектаў сельскіх клубаў для БССР (1948). Аўтар кнігі «Праектаванне жылых і грамадскіх будынкаў у Беларусі» (Мінск, 1965), артыкулаў па гісторыі жыллёвага будаўніцтва ў БССР.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска