«Каралева» () — мастацкі фільм 2006 года рэжысёра Стывена Фрырза. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Хелен Мірэн, Майкл Шын, Джэймс Кромвэл, Сілвія Сімз.
Сюжэт Калі брытанцы даведаліся пра смерць прынцэсы Дыяны, — несумненна, самай знакамітай жанчыны ў свеце, — яны былі ў шоку, не маглі паверыць у трагедыю. Між тым яе каралеўская міласць Лізавета II з сям’ёю за мурамі Балморальскага замка не ў стане зразумець гэткую грамадскую рэакцыю на гібель прынцэсы. Новаабраны прэм’ер-міністр Тоні Блэр адчувае, як трэба народу падтрыманне яго лідараў. Беспрэцэдэнтная хваля эмоцый усё расце і расце, таму Блэр мусіць знайсці спосаб, як аднавіць сувязь паміж каралевай і брытанскім народам.
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 96 кінаўзнагародамі і яшчэ 97 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2006 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2006 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2006 года Катэгорыя:Фільмы Італіі 2006 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Аляксандр Дэспла