Уладзімір Аляксандравіч Тычы́на (, пас. Верхня-Сталінск, Якуцкая АССР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і ссыльнага селяніна. Бацька Аляксандр Мітрафанавіч Тычына, ураджэнец в. Завалочыцы ў 1930 г. быў высланы як кулак у Алданскі раён ЯАССР; маці, Алашкіна Кацярына Сцяпанаўна (руская) як кулачка была выслана тады ж. Брат літаратуразнаўца Міхася Тычыны, стрыечны брат беларускага пісьменніка Алеся АдамовічаАповяд пра жыццё і смерць // НАША СЛОВА №31 (1026) 3 жніўня 2011 г. . У 1947 годзе разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёна.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1977 годзе. Працаваў старшым мастаком, кіраўніком брыгады ў ПКБ Мінсельбуда БССР, з 1986 года — кіраўнік брыгады ў праектна-тэхналагічным інстытуце Белсельбуда.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Член КПСС з 1969 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць Асноўныя працы: інтэр’еры клуба-сталовай мэблевай фабрыкі (1973), клуба будаўнікоў і ўпраўлення «Маладзечнасельбуд» (1976) у Маладзечне; у аўтарскім калектыве: піянерлагер завода халадзільнікаў у Зялёным (1972), інтэр’ер клуба-сталовай піянерлагера «Сонечны» ў Валожынскім раёне (1976).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Маладзечна