Дзмітрый Леанідавіч Піневіч (нар. , в. Ілья, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач, спецыяліст у галіне арганізацыі аховы здароўя, дзяржаўны служачы, дыпламат. Міністр аховы здароўя Беларусі (2020—2024). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджане (з 2025).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Бацька — ураджэнец вёскі Расна Дрыбінскага раёна, прыехаў у Іллю пагасціць да брата, уладкаваўся на працу ў Ільінскі аграрны каледж, дзе выкладаў тэхнічныя дысцыпліны, адзін час быў дырэктарам навучальнай установы. Маці — Ганна Іванаўна, нарадзілася ў Лідскім раёне, скончыла Мінскі лінгвістычны інстытут, трапіла па размеркаванні ў Ільінскі аграрны каледж выкладчыцай.
Пасля заканчэння школы з залатым медалём у 1984—1990 гадах навучаўся ў Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава на факультэце лячэбнай справы, якую скончыў з чырвоным дыпломам і залатым медалёмТатьяна Сивец. Дмитрий Пиневич: «Врач должен думать о будущем» (рус.) Редакция газеты. Дата обращения 12 октября 2020..
Па размеркаванні ў 1990—1992 гадах працаваў урачом медыцынскай службы в/ч 78530 у горадзе Вазнясенску Мікалаеўскай вобласці УССР.
Вярнуўся ў Беларусь, дзе на працягу дзесяці гадоў працаваў у розных паліклініках і бальніцах Мінска: у 1993—1994 гадах — урачом-хірургам 36-й гарадской паліклінікі, у 1994—1999 гадах — намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы для грамадзянскай абароны 5-й гарадской клінічнай бальніцы, у 1999—2002 гадах — галоўным урачом 6-й гарадской клінічнай бальніцы.
З 2002 года — на адміністрацыйных пасадах. У студзені—чэрвені 2002 года быў начальнікам упраўлення кантролю органаў аховы здароўя, сацыяльнай абароны, спорту і турызму ўпраўлення кантролю за работай галін сацыяльнай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
У 2002—2011 гадах узначальваў камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
У 2005 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзелавое адміністраванне».
У 2011—2020 гадах — першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі. 24 жніўня 2020 года, пасля адстаўкі Уладзіміра Караніка, Аляксандр Лукашэнка прызначыў Дзмітрыя Піневіча выканаўцам абавязкаў міністра аховы здароўя Беларусі. 27 лістапада 2020 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Лукашэнка падкрэсліў, што гэта «вялікі аванс у сувязі з кавідам». 25 студзеня 2024 года вызвалены ад пасады міністра.
14 студзеня 2025 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы АзербайджанЛукашэнка назначыў новых паслоў у Казахстан, Узбекістан, Азербайджан, Турцыю, Ізраіль і Кубу.
З’яўляецца старшынёй медыцынскай і антыдопінгавай камісіі НАК Беларусі. Аўтар публікацый на тэмы аховы здароўя, грамадскага здароўя.
Узнагароды медаль «За працоўныя заслугі», ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2015), ордэн Пашаны (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2020 года № 474 «Аб узнагароджанні».
Крыніцы
Спасылкі Дзмітрый Леанідавіч Піневіч на сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Азербайджане Катэгорыя:Міністры аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Намеснікі міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь