Аляксандр Васілевіч Федарэнкаў (, Масква) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1974 годзе. Працаваў архітэктарам, старшым архітэктарам у Мінскпраекце, з 1981 года — вядучы архітэктар НВА «Аўтатранстэхніка».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): комплексны план манументальнай прапаганды ў Мінску (1978), праект 300-кватэрнага жылога дома ў Барысаве (1981).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Барысава