Анатоль Паўлавіч Фядорчанка (, с. Іванапілля, Касцянтыніўскі раён, Данецкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1964 годзе. Працаваў у Кіраваградскім філіяле Укргарбудпраекта, з 1970 года — у Мінскпраекце, з 1971 года — старэйшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў, намеснік начальніка аддзела падрыхтоўкі і арганізацыі праектавання ў Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы: праекты рэканструкцыі гандлёва-грамадскіх будынкаў Кіраваграда (1966—1970), гандлёва-грамадскага цэнтра ў Брэсце (1974—1978, у аўтарскім калектыве), рэканструкцыя і абсталяванне рэстарана «На ростанях» у Мінску (1980, у аўтарскім калектыве).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Крапіўніцкага Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Мінска