Помнік Янку Купалу — помнік у Гродне, размешчаны па вул. Ажэшка, перад будынкам Гродзенскага ўніверсітэта. Пастаўлены ў 1964 годзе ў сувязі з прысваеннем у 1957 годзе інстытуту імя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Аўтар помніка скульптар Заір Азгур.

Бронзавы скульптурны партрэт народнага паэта (1,2 м) устаноўлены на кансолі, што ўмацавана на стэле (4 м). Рысы твару песняра выкананы з рэалістычнай выразнасцю. На бетоннай стэле — адлітыя ў метале купалаўскія радкі:

Пляцоўка перад помнікам выкладзена плітамі, вакол яе газоны.

Літаратура

Катэгорыя:Помнікі Янку Купалу Катэгорыя:1964 год у Гродне Катэгорыя:Помнікі Гродна Катэгорыя:Вуліца Ажэшка (Гродна) Катэгорыя:Творы Заіра Азгура