Уладзімір Канстанцінавіч Філатаў (, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працаваў у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым, Беларускім політэхнічным інстытутах, старшым мастаком-канструктарам у Беларускім філіяле УНДІТЭ, з 1980 года — галоўны архітэктар праектаў у Белкааппраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы: рэканструкцыя завода зборнага жалезабетону ў Гродне (1980), распрацоўка тэхналогіі безапалубнага вырабу папярэдне напружаных жалезабетонных вырабаў на комплексным імпартным абсталяванні (1981), індустрыяльны тэхнікум у Светлагорску (1982).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя