«We Are Never Ever Getting Back Together» (бел. «Мы ніколі больш зноў не будзем разам») — першы сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Афіцыйны рэліз адбыўся 13 жніўня 2012 года пад лэйблам Big Machine. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай у супрацоўніцтве з Максам Марціным і Шалбэкам. На цяперашні час сінгл мае шэсць плацінавых сертыфікацый ў ЗША.

Кампазіцыя атрымала станоўчыя водгукі і займела вялікую папулярнасць ва ўсім свеце. Менавіта з гэтым сінглам Свіфт упершыню ўзначаліла галоўны амерыканскі чарт Billboard Hot 100. Акрамя таго, «We Are Never Ever Getting Back Together» атрымала намінцыю на Грэмі і ўзнагароду Billboard Music Awards. Часопіс Rolling Stone назваў песню адной з лепшых сінглаў 2012 года, паставіўшы яе на другое месца ў адпаведным рэйтынге50 Best Songs of 2012 . Rollingstone.com.

Інфармацыя «We Are Never Ever Getting Back Together» стала лід-сінглам да чацвёртага студыйнага альбома Тэйлар «Red». У яе напісанні ўдзельнічалі сама спявачка, а таксама Макс Марцін і Шалбэк. Паводле адной з найбольш папулярных тэорый, песня прысвечана Джэйку Джыленхалу. На напісанне песні спатрэбілася каля 25 хвілін. Як распавяла Тэйлар, яна была ў студыі з Максам Марціным ды Шалбэкам і яны працавалі над іншым трэкам (які так і не трапіў ў альбом), калі адзін са знаёмых Свіфт сказаў: «Я чуў, што вы вырашылі сысціся», — на што яна адказала: «Я да яго больш ніколі не вярнуся». Гэтыя эмоцы і словы натхнілі яе на стварэнне кампазіцыі.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

Прэм'ера сінгла адбылася падчас онлайн-чата. Пазней ён стаў даступны ў Google Play разам з лірык-відэа. На наступны дзень трэк можна было набыць у iTunes, а 21 жніўня яго адправілі на кантры-радыё. Свіфт абрала ў якасці лід-сінгла менавіта «We Are Never Ever Getting Back Together» таму, што нават праз некалькі дзён пасля праслухоўвання яе блізкія не пераставалі напяваць гэтую песню. Спачатку артыстка нават не планавала ўключаць трэк у альбом. Афіцыйны кліп на песню выйшаў у 30 жніўня 2012 года. Рэжысёрам выступіў Дэклан Уайтблум. Відэа было знята адным дублем з 18-й спробы.

Колькасць прададзеных копій сінгла ў першы тыдзень склала 623,000 асобнікаў, што стала рэкордам для жанчыны і другім паказчыкам сярод усіх песень у гісторыі. У выніку песня дасягнула першага радка ў чарце Billboard Hot 100, што ў кар'еры Свіфт адбылося ўпершыню. Таксама кампазіцыя трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса 2014 года, дабраўшыся да першага месца ў iTunes за рэкордныя 50 хвілін пасля рэлізу.

Патаемнае пасланне — «Калі мяне перастала турбаваць, што ты думаеш».

Крытычныя водгукі Яшчэ да афіцыйнага рэлізу песні, многія крытыкі далі ёй станоўчую ацэнку: The Village Voice, Entertainment Weekly, Rolling Stone. Іншы погляд выказалі ў The A. V. Club, Country Universe, MTV, Slant Magazine, The Washington Post, Newsday, Taste of Country, CBS News.

Часопіс Rolling Stone назваў песню адной з лепшых сінглаў 2012 года, паставіўшы яе на другое месца ў адпаведным рэйтынге. Часопіс Time уключыў песню ў свой спіс лепшых 10 трэкаў за год, размясціўшы яе на 4 месцы. Песня была абраная ў якасці шостага лепшага сінгла 2012 года выданнем The Village Voice. «We Are Never Ever Getting Back Together» таксама з'явілася на 169 пазіцыі ў спісе лепшых песень 2010-2014 гадоў, які склала выданне Pitchfork.

«We Are Never Ever Getting Back Together» атрымала намінцыю на Грэмі і ўзнагароду Billboard Music Awards.

Версіі

Лічбавая версія

«We Are Never Ever Getting Back Together» — 3:12

Чарты

Штотыднёвыя чарты Чарт (2012-2015)Вышэйшаяпазіцыя ARIA3 Ö3 Austria Top 7522 Ultratip Flanders26 Ultratip Wallonia42 Hot 100 Airplay63 Canadian Hot 1001 Canada AC1 Canada Country16 Canada CHR/Top 403 Canada AC Hot3 SRádio Top 10026 Tracklisten18 Suomen virallinen latauslista18 SNEP18 Media Control AG21 Honduras Top 5021 Rádiós Top 409 IRMA4 Media Forest2 FIMI44 Japan Hot 1002 Dutch Top 4016 Single Top 10024 RIANZ1 VG-lista6 Singles Digitál Top 10041 Gaon2 PROMUSICAE9 Sverigetopplistan16 Schweizer Hitparade21 UK Singles Chart4 Billboard Hot 1001 Billboard Adult Contemporary10 Billboard Adult Top 407 Country Airplay13 Dance/Mix Show Airplay21 Hot Country Songs1 Billboard Mainstream Top 402 Billboard Rhythmic35 Venezuela Anglo6

Выніковыя гадавыя чарты Чарт (2012)Вышэйшаяпазіцыя ARIA19 Canadian Hot 10039 Dutch Top 4080 Sverigetopplistan79 UK Singles Chart26 Billboard Hot 10033 Billboard Adult Contemporary25 Billboard Adult Top 4043 Hot Country Songs1 Billboard Mainstream Top 4034Чарт (2013)Вышэйшаяпазіцыя Canadian Hot 100100 SNEP146 Japan Hot 10016 UK Singles Chart175 Hot Country Songs14Чарт (2015)Вышэйшаяпазіцыя Japan Hot 10049 Выніковыя чарты дзесяцігоддзя ЧартПазіцыя Hot Country Songs41