Факультэт транспартных камунікацый БНТУ (ФТК БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Факультэт створаны ў 1958 годзе як факультэт гідратэхнічнага і дарожнага будаўніцтва ў межах праграмы падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці «Аўтамабільныя дарогі». У 1978 годзе факультэт перайменаваны ў факультэт дарожнага будаўніцтва. Сучасную назву факультэт атрымаў у 1998 годзе.

Склад факультэта Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры: Аўтамабільныя дарогі Геадэзія і аэракасмічныя геатэхналогіі Масты і тунэлі Матэматычныя метады ў будаўніцтве Механізацыя і аўтаматызацыя дарожна-будаўнічага комплексу

Дэканы Іван Архіпавіч Голубеў (1975—1988) Іосіф Мікалаевіч Вярбіла (1988—2012) Аляксей Уладзіміравіч Бусел (2012—2018) Сяргей Ягоравіч Краўчанка (з 2018)

Спасылкі Факультэт транспартных камунікацый БНТУ на сайце БНТУ

Катэгорыя:Факультэты БНТУ Катэгорыя:1958 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1958 годзе