Рыгор Цадзікавіч Ханін (,  — ) — беларускі інжынер-будаўнік.

Біяграфія Вучыўся ў 1930—1933 гадах у Беларускім політэхнічным інстытуце. Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года. Працаваў у Белжылсаюзе, Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, у Гомельскім абласным кантролі па будаўніцтве, з 1944 па 1945 г. — галоўным архітэктарам Гомеля, з 1948 па 1956 г. — начальнікам Гомельскага абласнога Упраўлення па справах архітэктуры, абласной інспекцыі Дзяржархбудкантролю.

Пахаваны побач з жонкай на Прудкоўскіх могілках ГомеляПрудковское. Ханин Григорий Цодикович 1886—1963.

Творчасць Асноўныя працы: праекты пасёлкаў «Чырвоны Кастрычнік», «Яднанне» ў Гомелі, «Шлях да сацыялізму» ў Нова-Беліцы (1925—1929), жылыя дамы — 70-кватэрны і 16-кватэрны па вул. Пушкінскай (1929), 180-кватэрны і 20-кватэрны па вул. Камсамольскай (1931) — усё з С. Д. Шабунеўскім у Гомелі, Дом сацкультуры ў Чачэрску (1938), Дом Саветаў у Мазыры (1939).

Сям’я Быў у шлюбе з Раісай Бенцыянаўнай Ханінай (1890—1965).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гомеля Катэгорыя:Архітэктары Чачэрска Катэгорыя:Архітэктары Мазыра Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Гомеля