Карусель (ад , ) — атракцыён, які ўяўляе сабой платформу, якая верціцца, на якой усталяваны (альбо падвешаны да даху, альбо прымацаваны да цэнтральнай стойкі) сядзенні, зробленыя часцей за ўсё ў выглядзе коней, аўтамабіляў і іншых жывёл або транспартных сродкаў.

Карусель круціцца з дапамогай рухавіка (звычайна электрычнага) ці саміх адпачывальнікаў, якія перад пасадкай на карусель раскручваюць яе. Другі тып каруселі часта ўсталёўваецца на дзіцячых гульнявых пляцоўках.

Тыпы каруселяў У залежнасці ад тыпу кручэння вакол вертыкальнай восі, каруселі дзеляцца на наступныя тыпы: карусель з простым кручэннем; карусель з хвалепадобным тыпам кручэння; карусель са складаным кручэннем; карусель з кручэннем і ўздымам.

Спасылкі

Катэгорыя:Дзіцячыя забавы Катэгорыя:Атракцыёны