OnePlus One — смартфон кітайскай кампаніі OnePlus, пазіцыянаваны як «забойца флагманаў». Гэта першы прадукт кампаніі. Смартфон быў прадстаўлены 23 красавіка 2014 года.

Кампанія выпусціла для ўсіх рэгіёнаў свету тэхнічна аднолькавую мадэль.

Аперацыйная сістэма

У Кітаі OnePlus One выпускаўся з Oppo ColorOS на базе Android 4.3 «Jelly Bean». Ва ўсіх астатніх краінах на смартфоне была ўсталявана CyanogenMod 11S на базе Android 4.4.4 «KitKat».

Першае абнаўленне для прылад з CyanogenMod да версіі CyanogenMod 12S (на базе Android 5.0.2) было выпушчана амаль праз год, 14 красавіка 2015 года. Абнаўленне ўсталёўвалася толькі праз самастойную загрузку файлаў.

OnePlus One сумяшчальны і з іншымі аперацыйнымі сістэмамі, напрыклад, LineageOS і Paranoid Android. З LineageOS смартфон падтрымлівае Android 9.0 і Android 10.

Продажы OnePlus One можна было купіць толькі па спецыяльнаму запрашэнню праз сайт кампаніі OnePlus. Кошт за версію 16 ГБ складаў 299$, версія 64 ГБ каштавала 349$. 20 красавіка 2015 года кампанія адмяніла запрашэннi і адкрыла доступ усім.

У Кітаі абмежаванняў на продаж у выглядзе запрашэнняў не было.

У 2015 годзе з-за падзення курсу еўра да долара, кампанія OnePlus канвертавала доларавыя цэны 1:1. Таму з 25 сакавіка 2015 года цана паднялася да 299 еўра (версія 16 ГБ) і 349 еўра (64 ГБ).

У ліпені 2015 года кампанія паведаміла пра тое, што было прададзена 1,5 мільёна прылад у 35 краінах свету.

Аксэсуары Першапачаткова кампанія планавала выпусціць некалькі відаў зменных чахлоў з натуральных матэрыялаў. Але з-за вытворчых дэфектаў фірмовыя чахлы так і не паступілі ў масавы продаж. Доўгі час на сайце кампаніі можна было замовіць толькі бамбукавую мадэль чахла.

Крыніцы

Спасылкі

OnePlus One

Катэгорыя:Смартфоны Катэгорыя:Прылады на базе Android