Сяргей Мікалаевіч Хаменка (нар. , Ясінаватая, Данецкая вобласць, УССР, СССР) — беларускі ваеннакамандуючы і дзяржаўны дзеяч. Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2021—2024), намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2019—2021). Генерал-маёр (2014).
Біяграфія Пасля заканчэння школы паступіў у Арджанікідзаўскае вышэйшае ваеннае каманднае Чырванасцяжнае вучылішча імя С. М. Кірава МУС СССР, якое скончыў у 1987 годзе з адзнакайАктуальный диалог с начальником департамента охраны // СБ. Беларусь сегодня, 22 чэрвеня 2015 .
Праходзіў службу на розных камандных пасадах ва ўнутраных войсках МУС СССР і МУС Рэспублікі Беларусь. Са жніўня 1987 па чэрвень 1993 года — камандзір стралковага ўзвода 490-га канвойнага палка, камандзір патрульнага ўзвода, намеснік камандзіра патрульнай роты, камандзір роты, начальнік штаба — намеснік камандзіра патрульнага батальёна 7-га спецыяльнага матарызаванага палка міліцыі ўпраўлення ўнутраных войск МУС СССР па Сярэдняй Азіі і Казахстане.
З чэрвеня 1993 года — памочнік начальніка штаба, з 2002 года — першы намеснік камандзіра — начальнік штаба патрульнага батальёна вайсковай часці 5448 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у Мінску.
Са жніўня 1994 па чэрвень 1997 года вучыўся на факультэце памежных і ўнутраных войск Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ (Расія), які скончыў з залатым медалём.
У 1997—2007 гадах служыў на пасадах камандзіра стралковага батальёна, намесніка камандзіра — начальніка штаба, першага намесніка камандзіра і камандзіра воінскай часці 5448 унутраных войск МУС Беларусі. Затым — намеснік камандзіра батальёна па баявой падрыхтоўцы воінскай часці 3403 унутраных войск МУС Беларусі.
Са жніўня 2007 па чэрвень 2009 года быў студэнтам факультэта генеральнага штаба ўзброеных сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
З 2009 года займаў пасаду першага намесніка начальніка штаба ўнутраных войскаў, затым — першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка штаба. 30 чэрвеня 2014 года Сяргею Хаменку прысвоена воінскае званне генерал-маёраУказ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2014 года № 306 «О присвоении С. Н. Хоменко воинского звания».
Са жніўня 2014 па 24 снежня 2019 года ўзначальваў Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
24 снежня 2019 года прызначаны намеснікам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 24 декабря 2019 года № 481 «О С. Н. Хоменко».
18 кастрычніка 2021 года вызвалены ад пасады намесніка Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і звольнены ў запас па ўзросце. Аданачасова ён быў прызначаны Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь з прысваеннем першага класа дзяржаўнага служачагаУказ Президента Республики Беларусь от 18 октября 2021 г. № 398 «О С. Н. Хоменко» .
11 красавіка 2024 года вызвалены ад пасады Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь і прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання (па прэзідэнцкай квоце)Указ Президента Республики Беларусь от 11 апреля 2024 года № 147 «О С. Н. Хоменко».
Жанаты, мае дачку.
Грамадская дзейнасць Тройчы выбіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў XXIV, XXV і XXVI скліканняў. 8 кастрычніка 2020 года абраны старшынёй Беларускай асацыяцыі міні-футбола.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», «За бездакорную службу» I (2012)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2012 года № 571 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ І, ІІ, ІІІ ступені», II і III (2002) ступеняўУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2002 года № 604 Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём «За бездакорную службу» І, ІІ, ІІІ ступені, іншымі медалямі і нагруднымі знакамі.
Міжнародныя санкцыі 31 жніўня 2020 года Хаменка быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў».
2 кастрычніка 2020 года Хаменка быў уключаны ў Чорны спіс ЕўрасаюзаCouncil Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I. Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Хаменка як намеснік міністра ўнутраных спраў адказвае за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзіць МУС пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне, у тым ліку катаванні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна. Акрамя таго, Хаменку ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада і Швейцарыя.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Біяграфія на сайце Дэпартамента аховы МУС Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Данецкай вобласці Катэгорыя:Генерал-маёры міліцыі (Беларусь) Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Міністры юстыцыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Старшыні нацыянальных спартыўных федэрацый Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС