Валянціна Аляксандраўна Гарцуева () — беларуская актрыса тэатра.
Біяграфія Нарадзілася 8 красавіка 1986 года ў Мінску. Дачка рэжысёра Аляксандра Гарцуева і актрысы Зоі Белахвосцік, унучка Валянціна Белахвосціка і праўнучка Глеба Глебава.
У 2007 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс Заслужанай дзеячкі мастацтваў Лідзіі Манаковай). У 2007—2020 гадах працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (Купалаўскім тэатры).
Пасля фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года і масавага гвалту да пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня абвясціў забастоўку з патрабаванне пераліку галасоў і спынення гвалту. У адказ улады 17 жніўня звольнілі дырэктара тэатра Паўла Латушку. 26 жніўні 2020 года ў знак пратэсту ў ліку амаль 60 калег (акцёраў, рэжысёраў, музыкантаў) Валянціна Гарцуева звольнілася з Купалаўскага тэатра.Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников
Ад стварэння ўдзельніца незалежнай трупы «Купалаўцы».
З 2022 года жыве і працуе ў Польшчы.
Творчасць Да жніўня 2020 года была адной з вядучых маладых акторак Купалаўскага тэатра.
У Купалаўскім тэатры іграла ролі: Барбара Бжэнка («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава), Дзяўчына («» М. Гогаля), Ганна («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Гелена, Цыганка, выканаўца песні «Снег» («Местачковае кабарэ»), Дзяўчына-эмігрантка («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), Ніна Міхайлаўна Зарэчная («» А. Чэхава), Выканаўца песні «Размова з Руфусам, сабакам Чэрчыля» («Вельтмайстар акардэон» М. Мермана), Ірына («Дзве душы» М. Гарэцкага), Жульета Вальцье («Школа падаткаплацельшчыкаў» і ), Пані Амелія («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага), Рэгана, дачка караля Ліра («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Валя («Першы»).
Актыўна ўдзельнічае ў праектах «Купалаўцаў», сярод якіх відэаверсія «Тутэйшых», эксперыментальная «Камедыя Юдзіфі» (студзень 2024) і польская пастаноўка «Валізка» (чэрвень 2025).
Прапанавала ідэю перафарматаваць юбілейную праграму, створаную ў 2019 годзе да 60-годдзя маці ў монаспектакль «Moj Hleb» ва ўмовах эміграцыі.
Прызнанне Прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Кветка» (2010), Пераможца разам з Аляксандрам Казелам у намінацыі «Найлепшы акцёрскі дуэт» за спектакль «Не мой» паводле Алеся Адамовіча на ХІ Міжнародным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Гомель, 2011), Медаль Францыска Скарыны (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні».
Крыніцы
Спасылкі Валянціна Гарцуева на сайце тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі