Фёдар Фёдаравіч Гулевіч (, Маладзечна — , Мінск) — беларускі акцёр цырка, клоўн. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1979).
Біяграфія Скончыў студыю пры Мінскім дзяржаўным цырку ў 1969 годзе. Акцёр Саюздзяржцырка (з 1992 года Расдзяржцырк).
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1981 года.
Творчасць Выступае ў дуэце з А. Варанецкім як дывановы клоўн (маску прастадушнага, вясёлага хлопца стварыў на аснове беларускага фальклору). У нумарах выкарыстоўвае акрабатыку і жангліраванне. Аўтар (з Варанецкім) многіх клаўнад і рэпрыз. Зняўся ў тэлефільмах «Дзяніскавы апавяданні», «Навагодні атракцыён», «А таксама цырк».
Літаратура
Катэгорыя:Цыркавыя артысты Беларусі Катэгорыя:Цыркавыя артысты Расіі Катэгорыя:Клоўны Беларусі Катэгорыя:Клоўны Расіі Катэгорыя:Клоўны СССР