Людміла Іванаўна Чупіна (, г. Шаартуз, Таджыкская ССР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Таджыкскі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працавала ў Магілёўграмадзянпраекце, у Магілёўскім будаўнічым тэхнікуме, з 1979 па 1981 г. — галоўным архітэктарам праектаў Магілёўскага аддзела Белкааппраекта, з 1981 года — кіраўнік групы архітэктараў Магілёўграмадзянпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Магілёве.
Творчасць Асноўныя працы: мікрараёны ў Крычаве, Горках, генплан Кіраўска (1973), універмаг у Чачэвічах (1980), інтэр’еры сталовай мясакамбіната (1976), 1-я чарга гарадскога парку і пляжу (1981), праекты добраўпарадкавання і азелянення праспекта Дзімітрава (1982), санітарных зон фабрыкі імя Валадарскага і камбіната сілікатных вырабаў, будынак пажарнага дэпо (1985) у Магілёве.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Крычава Катэгорыя:Архітэктары Горак Катэгорыя:Архітэктары Кіраўска Катэгорыя:Архітэктары Магілёва