Карл Іосіфавіч Эпштэйн (, Віцебск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1972 годзе. Працаваў у Белдзіпрагандлі, Белжылпраекце, з 1975 года — кіраўнік групы архітэктараў сектара інтэр’ераў у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): рэканструкцыя інтэр’ераў Палаца прафсаюзаў (1975—1978), аэравакзала (1978—1980), інтэр’еры станцыі метрапалітэна «Інстытут культуры» (1984) у Мінску, гасцініцы ў Брэсце (1979—1981), турбазы на воз. Нарач (1980-1982).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя