Аляксандр Фёдаравіч Юрын (, с. Мала-Ірменка, Ардынскі раён, Новасібірская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1970 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Сібдзіпрасельбудзе, з 1971 года — інжынер, галоўны архітэктар праектаў у Магілёўграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражываў у Магілёве.

Творчасць

Асноўныя працы: водагразелячэбніца (1975—1982, у аўтарскім калектыве), дзіцячая абласная бальніца на 300 коек (1980, з А. Ц. Кучарэнкам), 86-кватэрны жылы дом з Музеем дзекабрыстаў (1980—1982), радзільня на 145 коек (1982), будынак ЦДС і аўтакалоны 2446 (1982) у Магілёве.

Узнагароды Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1982) за планіроўку і добраўпарадкаванне пас. Колас Быхаўскага раёна.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці