«Дзень Накба» ( «дзень катастрофы») — памятная дата, што адзначаецца палесцінскімі арабамі 15 мая, на наступны дзень пасля дня заснавання Дзяржавы Ізраіль у 1948 годзеBBC News | MIDDLE EAST | In pictures: 'Catastrophe Day' protests. Накба для палесцінцаў у першую чаргу звязана з выгнаннем і ўцёкамі каля 700 000 арабскіх бежанцаўMorris, Benny (2003). The Birth of the Palestinian Refugee Problem Revisited. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-00967-7, p. 604., а таксама з прайгранымі араба-ізраільскімі войнамі, са стратай сваёй радзімы і маёмасці. Па сённяшні дзень некаторыя захоўваюць пасведчанне аб нерухомасці, якая знаходзіцца на сучаснай тэрыторыі Ізраіля, і ключы ад былога дома, перадаючы іх па спадчыне сваім дзецям, каб тыя рана ці позна змаглі вярнуццаЭтот палестинский дедушка во время накбы был выгнан из своего дома сионистами // Голос Палестины | صوت فلسطين (суполка ў «Вконтакте»).

У гэты дзень арабы ў Ізраілі, Палесціне і некаторых іншых краінах праводзяць розныя памятныя дэманстрацыі, у тым ліку і пратэстныя акцыі супраць ізральскага ўрада. З прычыны гэтага, у 2009 годзе дэпутат ізраільскага Кнэсета Алекс Мілер ад партыі «НДІ» высунуў законапраектКатастрофа твоя и моя. Холокост, Накба и прошлое, которое не уходит. Алек Эпштейн., згодна з якім удзел у дэманстрацыях у дзень Накба забараняецца. За парушэнне забароны дэманстрантамі прадугледжвалася пакаранне ад буйнога штрафу да трох гадоў турэмнага зняволення«Авода» против запрета Накбы | Новости Израиля . Аднак законапраект быў адхілены дэпутатамі.

У 2007 годзе па распараджэнні міністра адукацыі Ізраіля (2006—2009 гг.) Юлі Тамір у арабскіх школах краіны прадстаўлены падручнік, які распавядае пра падзеі, звязаных з Накбай. Згодна з Тамір, «арабскія грамадзяне Ізраіля ведаюць пра канфлікт не са школьных падручнікаў. Яны жывуць у ім. Іх бацькі, сем’і, дзеці на свае вочы бачылі і бачаць усё гэта. Мне здаецца, мы павінны даць іх дзецям магчымасць даведацца праўду са школьнага падручніка»http://www.svobodanews.ru/content/article/404409.html Введение накбы в школьную программу раскололо Израиль. Лімор Ліўнат (міністр адукацыі ў 2001—2006 гг.) сцвярджала, што новаўвядзенне Юлі Тамір «у будучыні падштурхне арабскіх дзяцей на шлях барацьбы супраць Ізраіля».

У ізраільскай супольнасці, і яўрэйскай у цэлым, маецца пераважна негатыўнае стаўленне да гэтай адзначэння Накбыhttp://www.svobodanews.ru/content/article/404409.html Введение накбы в школьную программу раскололо Израиль.. Арабскіх актывістаў крытыкуюць за параўнанне гэтай з’явы з ХалакостамУ арабов не было катастрофы, они её выдумали Шломо Авинери, «Гаарец», 11.05.2011. У Ізраілі адзначаецца, што бежанцы пакінулі свае дамы па сваёй волі, а акцэнтуецца на ізганіі 900 тысяч яўрэяў у той жа перыяд з арабскіх краінתנועת «אם תרצו» — נכבה חרטא! ImTirzu youtube.

Гл. таксама Вялікі марш вяртання

Спасылкі In pictures: 'Catastrophe Day' protests, BBC News nakba – Daily news and struggles from the Palestinian territory, Nakba news Катэгорыя:Памятныя даты Катэгорыя:Ізраільска-палесцінскі канфлікт Катэгорыя:Падзеі 15 мая