Віталь Васільевіч Кулік (нар. , в. Завялёўе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (інжынер-электрык), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (эканаміст-менеджар). Працоўную дзейнасць пачаў рабочым у Драгічынскай раённай нарыхтоўчай канторы. Працаваў інжынерам, галоўным энергетыкам, дырэктарам Рэчыцкага камбіната хлебапрадуктаў.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга склікання. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання.
У 2008—2009 гадах быў намеснікам, у 2009—2014 гадах — першым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь