Наталля Віктараўна Яснагародская (, Ташкент) — беларускі і ўзбекскі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Ташкенцкі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працавала ў Ташкенце, з 1971 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: рэспубліканская музычная школа імя Успенскага (1965), інтэрнат для слухачоў партшколы (1968), Палац спорту (1970, у аўтарскім калектыве) у Ташкенце, рэспубліканская станцыя пералівання крыві па Даўгінаўскім тракце, 160 у пас. Навінкі (1981), паліклініка ветэранаў партыі і працы (1983) у Мінску.

Сям’я У шлюбе з архітэктарам Яўгенам Яснагародскім.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Ташкента Катэгорыя:Архітэктары Мінска