«Падынгтан 2» () — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра . Кінастужка з’яўляецца працягам гісторыі медзведзяня Падынгтана.

Фільм быў дубліраваны на беларускую мову кампаніяй «Кінаконг» у межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom.

Сюжэт Госць з Перу абжыўся ў Лондане са сваёй новай сям’ёй. Цяпер яго імя Падынгтан Браўн. Спроба знайсці найлепшы падарунак для цёткі Люсі, якая жыве ў доме для састарэлых мядзведзяў прыводзіць да нечаканых праблем. Падынгтана абвінавачваюць у крадзяжы альбома і садзяць у турму. Ці здолее мядзведзік ачысціць сваё імя і апраўдацца? І як звязаны стары альбом мадам Козлавай і таямнічы скарб, схаваны сярод знакамітасцяў Лондана?

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 14 кінаўзнагародамі і яшчэ 46 намінацыямі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2017 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2017 года Катэгорыя:Кінакамедыі 2017 года Катэгорыя:Кінакамедыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Дарыа Марыянелі