Эрнст Тэ́адор Ві́льгельм Амадэ́й Го́фман (; , Кёнігсберг, цяпер Калінінград — , ) — нямецкі літаратар, кампазітар, мастак рамантычнага кірунку. Псеўданім як кампазітара Іаган Крэйслер.

Біяграфічныя звесткі Вывучаў права ў Кёнігсбергскім універсітэце. Арганізаваў філарманічнае таварыства, сімфанічны аркестр у Варшаве (1804-07). У 1807-13 дырыжор і кампазітар у тэатрах Берліна, Бамберга, Лейпцыга і Дрэздэна.

Творчасць Э. Гофман аўтар адной з першых рамантычных опер «Ундзіна» (1814), сімфоній, камерна-інструментальных і харавых твораў. Першая навела «Рыцар Глюк» (1809). Творы 1809-14 аб’яднаны ў кнігу «Фантазіі ў манеры Кало» (т. 1-4, 1814-15).

У цэнтры творчасці Э. Гофмана — тэмы мастака і мастацтва, музыкі і музыкантаў; асноўная ідэя — невырашальнасць канфлікту паміж мастаком і грамадствам; скразныя вобразы — мастак і філістэр. У цыкле навел «Крэйслерыяна» (1814) і ў «Фрагментах біяграфіі Іаганеса Крэйслера», уведзеных у раман «Жыццёвыя погляды ката Мура», Э. Гофман стварыў трагічны вобраз геніяльнага музыканта Крэйслера, самотнага, асуджанага на пакуты сярод людзей, далёкіх ад мастацтва.

Светлай і радаснай фантастыцы казак «Шчаўкунок і Мышыны кароль», «Чужое дзіця», «Прынцэса Брамбіла» і інш. супрацьстаіць змрочны і злавесны каларыт у рамане «Эліксіры д’ябла» (1815-16) і «Начных алавяданнях» (т. 1-2, 1817). Ён папярэджваў аб небяспецы аўтаматызацыі грамадскай свядомасці (навела «Пясочны чалавек»), адчужанасці чалавека і вынікаў яго працы ў грамадстве, заснаваным на ўладзе золата. Казка «Малы Цахес, празваны Цыноберам» (1819) — вострая сатыра на феадальна-бюргерскую рэчаіснасць Германіі пач. XIX ст. Сярод лепшых твораў Э. Гофмана зборнік навел «Серапіёнавы браты» (т. 1-4, 1819-21).

Вяршыня творчасці — незавершаны раман «Жыццёвыя погляды ката Мура» (т. 1-2, 1820-22), пабудаваны на іранічнай паралелі паміж светам жывёл і светам людзей. Яго «Апошнія апавяданні» выдадзены ў 1825 годзе.

Уплыў на еўрапейскую культуру Тэмы і вобразы твораў Э. Гофмана знайшлі ўвасабленне ў творчасці Р. Шумана («Крэйслерыяна»), Р. Вагнера («Лятучы галандзец»), П. Чайкоўскага («Шчаўкунок»), А. Адана («»), Л. Дэліба («Капелія»), П. Хіндэміта («Кардыльяк») і інш. Э. Гофман — герой опер Ж. Афенбаха («») і Г. Лачэці («Гофман»). «Беларускі гафманізм» у творчай манеры Я. Баршчэўскага, аўтара «Шляхціца Завальні», трапна заўважыў Р. Падбярэскі (арт. «Беларусь і Ян Баршчэўскі», 1844).

Беларускія пераклады Дон Жуан; Рыцар Глюк: Успамін з 1809 г. / пер. В. Сёмуха // Крыніца. 1996. № 20 (4).

Спасылкі Творы Гофмана ў перакладзе Васіля Сёмухі на kamunikat.org Мадэмуазэль дэ Скюдэры. Апавяданне

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Казачнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Пісьменнікі рамантызму Катэгорыя:Рамантычныя кампазітары Катэгорыя:Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта